Я і так угаварыць хацеў, я і сплаціць думаў, а ён — і ні блізка. Нічога не зробіш! Так і
асталося. Гл. р., Кл. Раззлаваўся пан, але нічога не зробіш. Ваўк. р., Утк. (Хрэстам.).
2. Інакш нельга, раз так выходзіць (выйшла); мусіш пагадзіццца, нідзе не падзенешся.
Нічога не зробіш, трэба адрываць кручок: такога холаду не палезеш адчэпліваць. Гл. р., Хал.
Хацелі ці не [ісці] у салдаты, а трэба, нічога не зробіш, браце. Акцябр. р., ст. Рацм. Калі так,
калі я вам так трэба, то нічога не зробіш, хадзем. Карэл. р., Мірат.
Гл.: нічога не парадзіш.
Параўн. (у руск.): ничего не попишешь.
НІЧОГА НЕ ПАРАДЗІШ. 1. Не даць рады, не ў змозе даць рады.
Такая ўпартая ды наравістая, што з ёю ён нічога не парадзіць. Сл. п., Бох. (А. Сержп.,
КАБСП). Бачыць, што нічога не парадзіць з упартым чалавекам, от і пытае яго, што яму трэ'.
Тамсама.
Гл.: нічога не зробіш.
Параўн. (у руск.): ничего не попишешь, ничего не поделаешь.
2. Інакш нельга, раз так выходзіць (выйшла); мусіш пагадзіцца, нідзе не падзенешся.
Нагараваліся з ёю бацька з маткаю, але нічога не парадзяць, бо, ведама, сваё дзіця не кацяня
— за плот не выкінеш. Сл. п. (А. Сержп., КАБСП). Не так яму шкада грошай, як таго сабакі,
але нічога не парадзіш, — паехаў сваёю дарогаю. Тамсама.
НІЧОГА НІЧАГУЦЕНЬКА (нічагусечка. нічагесенька, нічагутэнька). Анічога, зусім
нічога няма, не было.
Як пабра*ліся [пажаніліся, узялі шлюб], нічога нічагуценька ў іх не было. Сышліся як стаяць.
Малад. р., Бак. Падышлі далей, стаіць будынак,...ажно там нічога нічагутэ*нька няма, адно
[толькі] жывіна [жывёла] стаіць і стрэльбы вісяць. Ваўк. п., Руд. (М. Фед., ЛБ, І). З насення ў
мяне няма нічога-нічагуцечка. Акцябр. р., ст. Рацм. Нічога нічагесенька. Рэч.п. (Ч. Пятк.,
КДПР).
НІЧОГА НІЯКАГА. Анічога (не здарылася, не зрабілася, не было).
Дык там нічога ніякага не зрабілася. А ты — толькі абы гаварыць. Мін. р., Слаб. Нічога
ніякага не было, пасядзелі і разышліся. Кап. р., Пук.
НІЧОГА САБЕ. Гл. НІШТО (нічога) САБЕ.
НІ ЧУТКІ НІ ПРАЧУТКІ. Ніякіх вестак (звестак), нічога не чуваць (пра кагосьці, штосьці).
Каторая пара! А іх ні чу*ткі ні прачу*ткі. Гл. р., Хал. Як пазвалі ў ваенкамат, як пачалася
вайна, з таго ні чуткі пра яго ні прачуткі. Гл. р., Ад. На нейкую хваробу хворы быў і з'ехаў
адсюль. А куды — ні чуткі ні прачуткі. Акцябр. р., Рацм.
НІ ЧЫМ ЧАГО (чагенька). Анічога, ні чым рабіць, ні што рабіць.
І да таго, браце ты мой, дайшло, што хлеба нечым сеяць, няма семяно [насення], ні чым чаго,
ні божа мой. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Яго ж бацька некалі так звёў гаспадарку, што не было ні
чым чагенька, дык зямлю прадаваў. Ст. Жлоб
Дадатковыя словы
зехаў
10 👁