НІ Ў КОЛА НІ Ў МЯЛА. Няўмека, няздатны (чалавек, рэч).
Ні ў кола ні ў мяла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А ты ў іх адзін такі, што ні ў кола ні ў мяла.
Мсц. Бацька быў багаты, а сын ні ў кола ні ў мяла. Усё тое парахнёй рассыпалася. Леп. р.,
Лясн. Аз.
НІ Ў НОС НІ ПА НОСЕ. Анічога не значыць, ані не дзейнічае што на каго.
Калі б каму, а гэткаму што? Сказаў ты, а яму ні ў нос ні па носе. Слова яму, гэткаму, мала.
Малад. р., Сыч. Табе як — не ведаю, а мне нуль, ні ў носе ні па носе. Малад. р., ст. Уша.
НІ Ў ПІР НІ Ў ВІР. Нявартасны, непрыгодны, непрыдатны. І. Насовіч: кажуць з прыкрасці...
на няздатнага чалавека або на адзенне..., якое нельга апранаць, каб паказацца ў людзі. (І.
Нас., СБП).
І малады ні ў пір ні ў вір. Мсц. Ды з вамі ж ні ў пір ні ў вір. Барыс. р., Стах.
НІ (ані) У ПЯЦЕ НІ (ані) У ГАЛАВЕ хто, што каму. Ані не рупіць, ані не турбуе,. ані не
хвалюе.
Ведаеце, чаго я ў рэдакцыю прыйшла? Ну, скажыце, што за гаспадар з яго? Ані не глядзіць
гаспадаркі. Скажы, а яму ані ў пяце ані ў галаве. Мо' каб напісалі праз [пра] яго. Гл. р.,
Жаўвін. Чаго 'шчэ мне? Як хочаце, так рабіце, а мне ані ў пяце ані ў галаве. Мне свой клопат
карціць. Няма тут чаго ўпікаць мне. Асіп.
НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ. Ніколі, ніяк, ні ў якім выпадку, ні за што.
Дзе бачылі! Мае* ні ў якім разе ў ягады не пойдуць: лянуюцца. Малад. р., Бак. Я ні ў якім
разе не вазьмуся, няхай што хочуць кажуць. Малад. р., Сыч. Вы там ні ў якім разе не
праедзеце: суха ці не суха, а машына буксаваць будзе. Малад. р., Раёўка.
НІ ХАДУН НІ СЯДУН. 1. Няўдаліца, нерухавы. М. Федароўскі: недарэка безуладны. Слон.
п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Ні ён табе зрабіць штось, ні ён табе каб пагаварыць пра што. Праўду кажуць: з яго ні хадун ні
сядун. Шчуч. р., Раж.
2. Хворы (чалавек.).
Сыны з'ехалі хто куды. А я ўжо ні хадун ні сядун. То буду і дажываць на гэтым хутары. Не
мне пераносіцца. Навагр. р., Мон.
НІ ХАТЫ НІ ЛАПАТЫ ў каго. Анічога (няма ў каго).
За Польшчаю гэтта граніца была. Дрэнна мы жылі, за ўсё штраф плацілі, ні хаты ні лапаты ў
сям'і. Лях. р., Вял. Рож. (Лінг. зб.). Цяпер, як у каго ні хаты ні лапаты, ніякая не ганьба. Гл. р.,
Слаўк.
НІ ЦЮК НІ ЧЫМ ЧАГЕНЬКА. Анічога няма (няма нават чым дроў адсекчы) (І. Нас.,
СБП).
Гл.: ні чым чаго ні чым чагенька.
НІЧОГА НЕ ЗРОБІШ. 1. Не даць рады, не ў змозе даць рады
Дадатковыя словы
зехалі, сямі
6 👁