Была адна дзяўчынка-сірацінка, дык яна цёнгле плача, так плача, што не мае ні роду ні плоду.
Ваўк. п., Ганч. (М. Фед., ЛБ, І). У гэтага Гітлера, муся, ні роду ні плоду. Гэта ж каб людская
матка, яна б яго сваёй рукой труцізнаю атруціла. Малад. р., Бак.
Параўн.: без роду без пароду.
Параўн. (у руск.): без роду без племени.
НІ РУК НІ НОГ у каго. Не магчы, быць не ў змозе.
Як не еў, то не мог, а як пад'еў, то ні рук ні ног. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А ў нас кажуць: Не
еўшы нудна, а пад'еўшы трудна; як не еў, то не мог, а як пад'еў, то ні рук ні ног. Пух. р.,
Шацк. Ведама, як вып'е, то не будзе ні рук ні ног. Гл.
НІ СВАТА НІ БРАТА ў каго. Без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.
Атож не скучае!.. Адзін, ні свата ні брата. Цягне на сваё селішча. Гл. р., Кл. Я с войны остался
здесь, недалеко за Минском. Как здесь кажут: ни свата ни брата. С братками-белорусами
вместе партизанил, вместе и сад садили, вместе живем. Малад. р., ст. Уша.
НІ СЕЛА НІ ПАЛА. Без падставы, без выяўнай прычыны, нечакана.
А ты так заўсёды: ні села ні пала — дай, баба, сала. Мін. Прыбег: "Ужо збіраюся". От, ні села
ні пала, дай бабе сала! Гл. А нашто так? Ні села ні пала: "Едзь!". Тамсама.
НІ СЕМЯ НІ ЕМЯ. Ані няма, літаральна: няма ні есці, ні насення.
Цяпер, дзякаваць богу, ёсць усё. А то было зразу пасля вайны ні семя ні емя. Мсц. Пайшла
замуж, а вясной у хаце ні семя ні емя. Тамсама. Параўн.: бульбу, дзеткі, нада [трэба]
перабраць: каторую на семя, каторую на емя. Мсц. р., Зар. (Лінг. зб.).
НІ СЛАВЫ НІ ЎЖЫТКУ. Нічога добрага.
Пішаце ўсё і пішаце. А што з яго, з таго пісання? З яго вам ні славы не ўжытку. Руж. А з
нашага каханнечка ні славы ні ўжытку, чорным вочкам няма спання, а ножкам спачынку.
Пруж. п., Выс. Гр. (Р. Шырма, БНП, 1).
НІ СЛЫХУ НІ ПРОСЛЫХУ. Ніякіх вестак (звестак), нічога не чуваць (пра кагосьці,
штосьці).
Ні слыху ні прослыху. (І. Нас., СБП). Дзе яны? Куды падзеліся? Ніхто не чуў, ні слыху ні
прослыху. Барыс. р., Земб.
НІ ССЮЛЬ НІ СТУЛЬ. Гл. НІ АДСЮЛЬ НІ АДТУЛЬ.
НІ ТОЕ НІ ГЭТА. 1. Нешта невыразнае, неакрэсленае; ні тое ні сёе.
А ў вас выйшла ні тое ні гэта. Сян. Але раз адна баба прынесла сукно, палажыла на камень
ды кажа: пашый мне ні тое ні гэта. Ён узяў і пашыў ёй ні тое ні гэта: адзін рукаў у плячо
ўшыў, а другі адзаду. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Як ні рабі, то не скажа: "добра". Яму век "ні
тое ні гэта". Уш. р., Вашк.
НІ ЎГАМОНУ НІ ЎТАЛОНУ. Няма супакою, няма ўпыну.
Хоць бы вы, дзеці, на мінутку знайшлі сабе ўталон, — ні ўгамону ні ўталону. Мсц. р. (Г.
Юрч., Пол.). І сыны такія: на іх ні ўгамону ні ўталону. Мсц
Дадатковыя словы
выпе, падеў, падеўшы
8 👁