Купілі сваю медагонку. Цяпер нікому ні ў шапку. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Як прасіцца пад'ехаць, то пама*лу [паціху] пайду і нікому ні ў шапку. Бярэз. р., Паг. Свайго не меўшы, кладзіся спаць не еўшы, а цяпер у нас сваіх [аўтамашын у калгасе] поўна, — едзь на сваёй машыне і нікому ні ў шапку! Тамсама. НІ КУЕЦЦА НІ ПЛЕШЧАЦЦА. Кепска паводзіцца, няма ўдач, не шанцуе. Ні куецца ні плешчацца. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што Паўлюк? Жыве сабе. У дзецях толк, хату зрабіў, што трэба. А ў мяне, скажы, ні куецца ні плешчацца. Гады* не тыя, хаты і не скончыла, а дачка — мо' не забыліся? — хворая. Мін. р., Лекар. Гл.: не куецца, а плешчацца. НІ КРЫЎДЫ НІ ЛАСКІ. Гл. НІ ГНЕВУ (крыўды) НІ ЛАСКІ.   НІ (ані) ЛАДУ НІ (ані) СКЛАДУ дзе, у каго. З адцен. дакору. Беспарадак, бесталкоўшчына. Ані ладу ані складу. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Няма з яго ні ладу ні складу. Сак. п. (Тамсама). Жывучы дваіх душою і бедаваць: "Чуць стачылі канцы"? То ў вас хіба ні ладу ні складу. Акцябр. р., Рацм. НІ МАКУЛІНКІ (макуліначкі) НІ РАСІНКІ (росачкі) У РОЦЕ НЕ БЫЛО. З адцен. спагадл. Зусім галодны, зусім не піўшы, не еўшы (працяглы час). Другі дзянёк, а ён ні макулі*нкі ні расі*нкі ў рот не браў. Докш. р., Шкл. Ні макуліначкі ні росачкі ў рот не браў. Докш. р., Бяг. НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ. Няздатны, няздара, няўмека. Млён — ручка ў жорнах. Ні млён ні таўкач. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач. З-пад Дзісны. НІ МОВЫ НІ ГЛОВЫ. Няўдалец, няўдаліца. Было сабе ў аколіцы дзвёх [дзвюх] дзяўчат, от такіх, як той казаў, што ні мовы ні гловы. Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). НІ НА НЮХ ТАБАКІ. Ані, ані дробачкі, ні кропелькі, ні крошачкі (не мець, няма). "Нюх (табакі)" — з тых часоў, калі было модна нюхаць табаку, калі бралі крышачку, на адзін "нюх" табакі ў шчопці і нюхалі. Не ма*е нат [нават] ні на нюх табакі, Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл.: ні за панюх табакі. НІ ПОРАХУ НІ СІНЯГА. Анічога (няма, не засталося, не пакінулі, не знайшлі). Як жаніўся, у яго не было ні пораху ні сіняга; ажаніўся, пажылі як людзі. І дзеткі пайшлі як дзеткі. І ўсё ў іх е [ёсць]. Гл. р., Кл. Прыйшлі з блакады — ні ў кога ні пораху ні сіняга. Люб. р., Загал. НІ РОДУ НІ ПЛОДУ ў каго. Без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падехаць
10 👁