Ні гневу ні ласкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. (БППФ). Цялё
ты і больш нічога! Ні гневу ў цябе ні ласкі. Мін. р., Чыр. А з цябе ні крыўды ні ласкі, як у
тае* Параскі. Гл. р., Вайц.
2. Абыякавасць.
Забірай, кажам, свае манаткі, а ў нас да цябе ні крыўды ні ласкі. Мін.
НІ ДНЯ НІ НОЧЫ (няма, не было, не будзе). Бесперапынна, нязменна; і дзень і ноч.
Жылі мы ў памешчыка арандатарамі. Зямлю трымалі, рабілі важка, не было ні дня ні ночы.
Петрык. р., Агол. (Хрэстам.). Няма яму ні дня ні ночы, робіць і робіць. А нашто так? Светл.
р., Асташ. Такія грымоты, што аж зямля стогне, няма ні дня ні ночы;...на небе кіпіць як у
гаршку. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Сварацца і сварацца, няма ім ні дня ні ночы. Малад.
р., Сыч. Няма яму ні дня ні ночы, цёнгле лезе ў вочы. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
НІ ЖЫВЫ НІ МЁРТВЫ. 1. Аслупянелы з пярэпалаху, страху.
Тады воўк падышоў [да елкі] і становіцца дубам на яе. А багач той ні жывы ні мёртвы
сядзіць, не ведае, дзе ён — ці на тым свеце, ці на гэтым. Сен. п. (Е. Рам., БС, IV).
2. Пра нерухавага, неэнергічнага, вялага чалавека.
Хто які! Усякія людзі бываюць. А што з яго смяяцца: ні жывы ні мёртвы? Нікому ж не займае.
Гл. р., Сымон. Ой, хацела ж мяне маці за чацвёртага аддаць, а той чацвёрты — ні жывы ні
мёртвы, — ой, не аддай мяне, маць. (ПБН).
НІ ЗА ПАНЮХ ТАБАКІ. Ні за што, ні за што ні пра што, марна, дарэмна (загінуць,
прапасці). "Панюх (табакі)" — ад тых часоў, калі модна было нюхаць табаку (бралі
крышачку, на адзін "панюх" табакі ў шчопці і нюхалі).
Без прыкметы ў такой нетры адразу заблудзіш і прападзеш у лесе ні за паню*х табакі. Сл. п.,
Бох. (А. Сержп., КАБСП). Не паспелі людзі і ахнуць, як ён сунуў у самы агонь. — Прапаў
чалавек ні за панюх табакі, — кажуць людзі. Тым часам мужык выскачыў з агню, акрыўшыся
коўдраю, дый вынес з хаты малое дзіця. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Гл.: ні на нюх табакі.
НІ ЗА ШТО НІ ПРА ШТО. Дарэмна, зусім без падстаў, без прычыны.
Ні за што, ні пра што — без прычыны. (І. Нас., СБП). А чаго ён ні за што ні пра што
накрычаў на мяне? Бых. А ты маўчала б? Ні за што ні пра што як граззю ў вочы… Мсц.,
Каўш.
НІЗКІ НА ВОЧЫ. Блізарукі (параўн.: нізка нахіліцца, каб бачыць, каб разгледзець штосьці).
І меншанькі нізкі на вочы? Чаму ж гэтак? Мусіць, чытае, а не глядзелі, як ён чытае? Валож.
р., Пярэж. Хлопцу, як нізкі на вочы, нічога, а дзяўчыне, нізкай на вочы, глядзі, ганьба.
Тамсама. Надумала тая мачаха збыць са свету падчарку. А як? І каб людзі не ўведалі!..
Назбірала вужовак, ну, вужовых грыбоў, наварыла і накарміла падчарку. А яна з'ела — з ёю
нічога ні зрабілася, а тады 'шчэ і відучая стала, ды толькі што на вочы нізкая. Гл. р., Кл.
НІКОМУ НІ Ў ШАПКУ. Не прасіць чыёйсьці ласкі, не кланяцца нікому
Дадатковыя словы
зела
9 👁