Слухалі мы яго, але бачу — не туды чырка носам глядзіць. Няма ў мяне яму веры. Бяроз. р., Белаз. НЕ ТУТ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ. НЕ ЎБАЧЫЦЬ (белага, божага) СВЕТУ. Гл. СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ. НЕ ЎБІЦЬ НОСУ. Гл. НОСУ НЕ ЎБІЦЬ. НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Гл. НЕ Ў СВОЙ ДУХ. НЕ Ў СВОЙ ДУХ, НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Многа, ненасытна (есці). Не ў свой дух есць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Не ў свае духі ён есць — мусіць, конская ежа напала. Сак. п. (Тамсама). Гл.: конская ежа (напала). Гл.: (як) не ў сябе. НЕ Ў СЯБЕ. Гл. ЯК НЕ Ў СЯБЕ. НЕ ЧУЦЬ СМАКУ Ў ЯЗЫКУ. Гаварыць абы-што, абыякава, балбатаць, малоць языком. Што з твае тае гавары* [гаворкі]! Ты век не чуеш смаку* ў языку, хвошча толькі, як з-пад зямлі. Гл. р., Кл. НЕШТА НЕЙКАЕ. Штосьці; штосьці невядомае, штосьці загадкавае, якаясьці загадка. Нешта нейкае ды ёсць. Малад. р., Радашк. Тэлеграму адбіў, грошай каб. Нешта нейкае з ім там зрабілася. То жыў сабе і пасылкі слаў, а то просіць прыслаць. Гл. Мусіць, нешта нейкае зрабілася, што назад вярнуўся. Збіраўся на год, а тут… Гл. р., Кл. Нешта нейкае, што далі аж два запасныя аўтобусы. Мін. р., Рахм. НІ АДСЮЛЬ НІ АДТУЛЬ, НІ ССЮЛЬ НІ СТУЛЬ. Нечакана і раптоўна, невядома адкуль (пра з'яўленне кагосьці, чагосьці). Прычапіліся так, што хлопец аж прасіцца пачаў. А тут ні адсюль ні адтуль нейкі ідзе ды давай на іх сварыцца, на гэтых прыстава*каў. Пух. р., Шчытк. Адзін стралец забіў лося, выразаў печань і, распаліўшы ў лесе агню, пячэ на ражоначку. Ажно ні ссюль ні стуль выскоквае чорт. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ). Ні ссюль ні стуль хмарка і такой бяды нарабіла. Скід. р., Жыт. Параўн. (у руск.): откуда ни возьмись. НІ ВАЛА НІ КАЛА ў каго. Анічога няма. Літаральна — ні зямлі кавалка, ні гаспадаркі. Кол — старадаўняя мера плошчы зямлі. І. Насовіч: кажуць як дакор камусьці за бядноту. (І. Нас., СБП). У краскоўцаў некаторых было па сто, па трыста дзесяцін, а ў каго не было ні вала* ні кала*. Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): ни кола ни двора. НІ ГНЕВУ (крыўды) НІ ЛАСКІ ў каго. 1. Бесхарактарнасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне
9 👁