інжынера вучыўся. Мусіць, на нейкую хваробу хварэў. Гл. р., Барб. Радзіла, пажыла з месяц і, не тут кажучы, тронулася. Гл. Ён, не пры вас кажучы, ці і паправіцца [падужэе]. Мсц. НЕ РАЎНУЮЧЫ ЯК. Параўноўваючы, робячы параўнанне і адначасова засцерагаючы нават ад думкі пра супадзенне. Нешта ўкусіла (у Канюшнішчах стога кідалі), дык нага не раўнуючы як ступа. Апухла і ссінела вельмі. Доктар даў нечага прыкладаць. Пабеглі па машыну. Лячыцьмуць, казаў доктар, у Глуску, а не — і далей павязуць. Гл. р., Кл. З чаго так? І што зрабілася? Малако не раўнуючы як слізь якая, паспрабавала варыць што — адкіпае, чуць пры агні, і адбяжыць. Тамсама. Ідзе схуднелы, абы-як надзеты, не раўнуючы як той старац. Тамсама. НЕ САБРАЎШЫ РОЗУМУ. Не разважыўшы, не абдумаўшы, не раздумаўшыся. Мяне матка..., не сабраўшы розуму, замуж аддала. Віцеб. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Паехалі ў свет, не сабраўшы розуму, страціліся, сцерліся і назад [вярнуліся]. Уш. р., Вашк. Нешта ж вы збіраецеся [у дарогу], не сабраўшы розуму. Уш. р., Чэр. НЕ САГРЭЦЬ МЕСЦА. Нядоўга, мала прабыць (пратрымацца, папрацаваць, пажыць) на адным месцы; не абжыцца на адным месцы, не пакінуць следу сваёй дзейнасці. Які з яго толк? Такі не сагрэе месца, толькі шукае і перамяняе. Скід. Ну, што батрак, ці парабак? Батрак робіць, а жыве гэтак, каб не надта месца сагрэў. Малад. р., Бак. — Прыехаў і месца не сагрэў. Адзін гадок прабыў. — Месца не сагрэў, але сам, кажуць, пагрэўся і пераехаў адсюль. Навагр. р., Люб. Ён нідзе месца не сагрэе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). НЕ СВАІМ ГОЛАСАМ. Роспачліва, ненатуральна (крычаць, плакаць, галасіць). Раве той мядзведзь не сваім голасам, а другі як убачыў тое, дык як пусціўся наўцекача. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Спужалася, дык як крыкне не сваім голасам. Гл. р., Кл. Каб так за яблыкі? Не сваім голасам гарланіць? Дзярж. р., Чарк. НЕ СПУСКАЦЬ З ВОКА каго. НЕ СПУСЦІЦЬ З ВОКА каго. Пільна сачыць за кім. Мо' на хвілінку спусціла з вока [дзяўчынку] і чаго натварыла! У таз вады і ўсе цацкі ў ваду паўкідала. Падумаць! Няможна з вока спусціць. Малад. р., Радашк. Табе ён не трэба? А чаму ж ты яго не спускаеш з вока? Ведаю!.. У клубе як?.. За вечар з вока не спусціла. Тамсама. НЕ СПУСКАЦЬ З ЯЗЫКА каго, што. Гаварыць (працягла, часта) пра каго, што. Як дурню што пападзе на язык, то пакуль не забудзецца, не спускае з языка. Чач. Пападзіся ёй на язык, дык год з языка не спусціць. Бераз. НЕСЦІ (перці) МОХ З БАЛОТАМ (з балота). З адцен. зніжальн., дакору. Досі ўжо вам бразгаць. А дзе ж тая праўда? Яшчэ і спірацца будзеце? Нясе напераменку то адзін, то другі мох з балотам. Мсц. р., ст. Ход. Мох з балота прэ, нечага [няма чаго] слухаць. Мсц. р., Зар. (Лінг. зб.). НЕ ТАБЕ (вам) КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ. НЕ ТУДЫ ЧЫРКА НОСАМ ГЛЯДЗІЦЬ. У кагосьці зусім іншыя думкі, зусім іншы намер, чым ён сам гаворыць; хтосьці мае затоеныя думкі, затоены намер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁