ферму. І нашто так? Мне ўсё адно — не кіем, а палкаю. Гл. р., Кл. А чаго ты сёння? Чаму не
заўтра? — Не кіем, дык палкаю: схаджу сёння — а заўтра дома. Гл. р., пас. Я. Куп.
НЕ КУЕЦЦА, А ПЛЕШЧАЦЦА. Выходзіць не так, як хочацца.
Хэ-э-э, брат! У цябе ж, брат, не куецца, а плешчацца. Хіба так падкопваць трэба? Пабачыш,
пасохнуць [дрэвы]. Асіп. р., Карыт. У нашае мамы дык усеё ідзе на лад, вы — шчаслівая,
мама, а ў нас вечна не куецца, а плешчацца. Асіп. р., Вер.
Гл.: ні куецца ні плешчацца.
НЕ МЁД. Нялёгка, цяжка, з цяжкасцямі.
Як відно, то і ў небе не мёд. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). На тым хутары з кучай
дзяцей не мёд быў. Малад. р., Гран.
НЕ НА МАЕ (твае, яго) ЗУБЫ што, каму. Не хапае ў каго магчымасці, спрыту, умення,
сілы на што.
Слабе*ц ты! Ты на ёй [на жарабіцы] не праедзеш і сто метраў. Не на твае зубы аб'ездзіць
такую чарці*ху. Малад. р., Бак. Першаку кубак? О не! Не на мае зубы такі кубак. Я і не
вып'ю, а каб выпіў, то і ногі задзярэш з такой халеры. Гл. р., Байл. Удаўцу ажаніцца цяжэй. Як
старая — не хоча, як маладая, то глядзі, ці на твае зубы. Кап. р., Ванел. Параўн. са значэннем
неметафарызаваным: Мяса, начальнік, ужо не на мае зубы. Яблык і той цвёрды яму, не на яго
зубы. Стары, думаеце. Малад. р., Бак.
Параўн. (у руск.): не по зубам.
НЕ НАПУСКАЦЬ (напусціць) НА ВОЧЫ каго. Гл. НА ВОЧЫ НЕ НАПУСКАЦЬ каго.
НЕ ПАНЯЦЬ ВЕРЫ. Гл. ВЕРЫ НЕ ПАНЯЦЬ.
НЕ ПАЦЯГНУЦЬ НОГ. Гл. НОГ НЕ ПАЦЯГНУЦЬ.
НЕ ПІЎШЫ, НЕ ЕЎШЫ. Зусім галодны, макулінкі ў роце не было, расіначкі ў роце не
было.
У тую блакаду былі сем дзён у балоце не піўшы, не еўшы. Гл. р., Касар. Увесь дзень не
піўшы, не еўшы на рыбе. Гл. р., Сымон. Ён доўга блукаўся, маркотны, не піўшы, не еўшы.
Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).
Гл.: ні макулінкі ні расінкі ў роце не было.
НЕ ПРАЙСЦІ (яго, іх і г. д.) РУК. Гл. РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць).
НЕ ПРАМІНУЦЬ (яго, іх і г. д.) РУК. Гл. РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць).
НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ, НЕ ТАБЕ (вам) КАЖУЧЫ, НЕ ТУТ КАЖУЧЫ. Як
ветлівая просьба (да таго, каму кажуць) прабачыць за тое, што самому апавядальніку здаецца
неэтычным, непрыемным.
Ого, нарыў ў вусе! Доктар расказваў, што недзе за Глускам, не пры табе кажучы, з нарыву
памёр чалавек. Нарыў вельмі вялікі. Гл. р., Кл. А ў Адэлі, не пры вас кажучы, дзяцей багата
хворых на адзёр. Гл. р., Байл. У яго, не вам кажучы, жывот хворы, нястраўнасць з нешчага [з
нечага, з чагосьці] Пух. р., Суц. Не вам кажучы, у іхай [іхняй] хаце дух цяжкі. Гл. р., Кл. З
нешчага [з нечага, з чагосьці], не пры табе, хлопча, кажучы, памяшаўся. 'Шчэ да вайны на
Дадатковыя словы
абездзіць, выпю
9 👁