І там [на пасадзе вартаўніка] не вялікі хлеб. — Не вялікі хлеб — не вялікі, але ж свежая капейка. Месяц прайшоў — і грошы, а не тое, як было раней, што не ведаеш, як будзе, калі што будзе: год робіш, а тады толькі плаціцьмуць. Гл. р., Кл. Ада*сь перайшоў у камбінат і давольны, хай не вялікі хлеб, але больш [зарабляе], як у школе за стоража. Малад. р., Радашк. Збіраліся пераязджаць з Новага Жыцця ў Клетнае, адале [але, а потым] перадумалі: не вялікі хлеб, не вялікае што ў тым і ў Клетным, гарод добры, але гразі там не вылезці, а рабіць так сама. Гл. р., Кл. Лаза і лыкі — хлеб не вялікі. Тамсама. НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ НІ ВОКА НІ БОКА. НЕ ГЛЕДЗЯЧЫ НІ ВОКА НІ БОКА. Не асцерагаючыся, не зважаючы ні на што (бегчы, несціся, ляцець). Ведама дзеці: кінуцца бегчы, не глядзяць ні вока ні бока. Навагр. р., Скрыш. Бацьку ўбачылі, дык праз балота, праз кусты, не глядзяць ні вока ні бока. Тамсама. Куды вы? Пруцца не гледзячы ні вока ні бока. Навагр. р., Свіц. НЕ ДАВАЦЬ СТУПІЦЬ каму. Гл. СТУПІЦЬ НЕ ДАВАЦЬ каму. НЕДАЛЁКА ШУКАЮЧЫ. Як спасылка на блізкае, вядомае таму, хто гаворыць, і яго субяседнікам. У Сымонавых — недалёка шукаючы — усе хлопцы змерлі, толькі адзін жыве. Гл. р., Кл. Не хто, а — недалёка шукаючы — слаўкаўскія [людзі з вёскі Слаўкавічы] і тыя на сабе* мо' за трыццаць вярстоў насілі зразу з вайны насенне, каб пасеяць сабе. Гл. р., Луч. У іх, недалёка шукаючы, з кожненькае хаткі хоць адзін, а дзе і тры, а дзе і пяць чалавек у войну [вайну] страціліся. Акцябр. р., Парэч. НЕ ДАЦЬ ДЫХАЦЬ (дыхнуць) каму. Гл. ДЫХАЦЬ НЕ ДАЦЬ каму. НЕ ДАЦЬ ПРАМЫТАЕ ВАДЫ. Гл. ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ. НЕ ДАЦЬ СТУПІЦЬ каму. Гл. СТУПІЦЬ НЕ ДАЦЬ каму. НЕ ЗА НАШЫМ БОГАМ. Вельмі даўно, пры зусім іншых умовах, абставінах. Відаць, узнікненне фразеалагізма адбылося на гістарычнай аснове — са змяненнямі палітычных і рэлігійных адносін на Беларусі. Было даўно, не за нашым богам. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Гэта яшчэ не за нашым богам было, як Чыжэвічы кажуць [як называюць вёску — Чыжэвічы]. Тамсама. Гэтта не за нашым богам людзі пасе*лі [пасяліліся]. Тамсама. Гл.: за дзедам шведам. НЕ ЗВЕСЦІ (зводзіць) ВОЧ (аччу, вачэй) з каго, чаго. Гл. ВОЧ НЕ ЗВОДЗІЦЬ з каго, чаго. НЕ ЗНАЙ НЕ ВЕДАЙ. Без прычыны, ні з таго ні з сяго, зусім невядома (чаго, дзеля чаго, чаму хто пачаў сварыцца, абвінавачваць каго). Хіба толькі сёння такая? Яна спракуве*чна [спрадвечна] так: не знай не ведай чаго ўскінецца і з гразёю змяшае. Гл. р., Кл. А чаму ты? А чаго ты не знай не ведай чапляешся? Тамсама. НЕ КІЕМ, А (дык) ПАЛКАЮ. Усё адно, тое самае; адзін чорт. Як адказ на пытанне. — Што ты робіш? Гэта ж трэ' перш араць, а потым сеяць. — Не кіем, а палкаю, — кажа ён, — дый робіць, як сам хоча. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я на свіннях была [свіней даглядала], а мая Гануля на каксагызе, а ўчора сказалі, каб я на каксагыз хадзіла, а Гануля на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁