НЕ БАЧЫЦЬ СВЕТУ. Гл. СВЕТУ НЕ БАЧЫЦЬ. НЕ БАЧЫЦЬ (белага, божага) СВЕТУ. Гл. СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ. НЕ ВЕЛЬМІ ШТО. 1. Не зусім (добры, вартасны чалавек, прадмет, стан). Рабіць умее, а чалавек ён не вельмі што. Валож. р., Пярэж. Туды дарога не вельмі што, але даедзеце. Барыс. р., Вял. Трасц. Сёлета была бульба не вельмі што, але на зіму з нас будзе [хопіць]. Мін. р., Лекар. 2. Не мала, але і не багата. — А ці шмат людзей? — Не, людзей не вельмі што. Малад. р., Удр. 3. Не спадзявай(це)ся, не здарыцца гэтак! На каго кажа, што браў, а сам — ці чуеш! — прыкладзе каму? Не вельмі што! Гл. р., пас. Я. Куп. Гл.: невялікае што. Параўн. (у руск.): не очень-то. НЕ ВЫХОДЗІЦЬ З ГАЛАВЫ хто, што. Гл. З ГАЛАВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ хто, што. НЕВЯЛІКАЕ ШТО. 1. Не зусім (добры, вартасны чалавек, прадмет, стан). І ты невялікае што! Каго перасміхаеш, а не бачыш, якая сама. Тая няўмека, а ты?.. Гл. р., пас. Я. Куп. З мяне ўжо рабоцька невялікае што. Гл. р., Кл. 2. Не мала, але і не багата. — Як грыбы? Ці багата? — Не, невялікае што. Хіба што на вячэру і на снеданне насмажыць. Гл. р., пас. Я. Куп. 3. Нічога асаблівага, няма асаблівай радасці, поспеху, перавагі. Збіраліся пераязджаць з Новага Жыцця ў Клетнае, адале [але, а потым] перадумалі: невялікае што ў тым і ў Клетным, гарод добры, але гразі там не вылезці. Гл. р., Кл. Невялікае што за шофера, але на хлеб зарабляцьме. Тамсама. Гл.: не вельмі што. НЕ ВЯЛІКАЯ ШТУКА. Нядзіўна, нядзіва, нічога дзіўнага. Не вялікая штука, што [дачка] жаць умее. Гл. р., Хал. Цяпер і мацыклет [матацыкл] — не вялікая штука. Стала больш, як коней. Гл. р., Кл. Плыты — не вялікая штука, як пройдзеш пад мост, тады лёгка, ідзі і ідзі, дзе той Багрымаў! Тамсама. Параўн. (у руск.): не велика важность. НЕ ВЯЛІКІ ХЛЕБ. 1. Не вельмі добра (жывецца, пачуваецца), не мёд. Перабраўся, а ўвосень давай назад. Мусіць, не вялікі хлеб там: ні лесу, ні саду, ні людзей сваіх. Гл. р., Н. Жыц. 2. Невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁