НАША (маё, тваё, ваша) УЗЯЛО! Мы (я, ты, вы) перамаглі! Выйшла па-нашаму (па-мойму, па-твойму, па-вашаму). А такі наша ўзяло. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). — Давай на заклад, што маё возьме. — Не, пабачыш, наша возьме (спрэчка: адзін лічыць, што слабенькі мост вытрымае воз, не праваліцца, а двое — наадварот). — Што ж? Ваша ўзяло? Нікуды не дзенешся! Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): наша взяла (жан. род). НА ШЧУПАКОВА КАЗАННЕ. Само сабою, цудам. Гэта ўсё, братка, не будзе на шчупакова казанне. Малад. р., Бак. На шчупакова казанне няхай гэта печ за мною ідзе да двара. Так як бач і стаў серад двара. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Параўн. (у руск.): по щучьему велению. НА ЯБЛЫКІ ЗРАБІЦЦА (рабіцца). Гл. ЗРАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. НА ЯГО (яе, іх) ЛІХА (ліхачка, ліханька). 1. Як вокліч, якім выказваецца незадавальненне, абурэнне, зламоўнае пажаданне. Дарагая ж [рыба], на яе ўсё ліха! Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Не шкадуе каваліха, на яе ліха, свайго дзіцяці [калекі], бо, кажа, якая з яго карысць. Тамсама. Абазлілася ведзьма- караліха, на яе ліха, дый пачала разнюхоўваць, чаму гэта каралевіч не слухае ні яе, ні караля. Тамсама. Ку*ры, на іх ліха, жаруць, а несціся не нясуцца. Гл. р., пас. Я. Куп. 2. Як выказванне непажаданасці (стану, сітуацыі). І дзе той, на яго ліха, баран? Гл. р., Кл. Загубіла [згубіла], на яго ліха, ключ і дзень шукаю. Тамсама. От разбалелася, на яе ліха, галава. Тамсама. Акыш! На вас ліхачка! Тамсама. І што з ёй? Ліханька на яе! Вяне [бульба]. Дзярж. Параўн. (у руск.): черт возьми (дери, побери, подери). НА ЯЗЫК (языкі) ПАПАДАЦЦА (папасціся) каму. Гл. ПАПАДАЦЦА НА ЯЗЫК (языкі) каму. НА ЯЗЫКУ КРУЦІЦЦА. Гл. КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ. НА ЯКОЕ ЛІХА хто, што каму. НА ЯКУЮ ХАЛЕРУ хто, што каму. Як сцверджанне непатрэбнасці; з адценнем катэгарычнасці, пратэсту. На якое ліха мне вашыя граблі ці што? Свае ёсць і граблі, і вілкі. Валож. р., Пярш. Ну, скажыце: на якое ліха вам тая карова? Толькі клопату па вушы. Гл. р., Кл. Цяпер у прымы? На якое ліха гэтыя прымы? Як некалі — ну, зямля, сядзіба. А што?.. Малад. р., Кр. А на ліха было ўлазіць з языком? Мін. р., Пухл. А на якую халеру куплялі падлу такую [кепскую, худую карову]? Малад. р., Радашк. Я даўно перастала прасці. Бо на якую, скажыце, халеру? Усё ж таннае ў крамах ёсць. І мы, як стаўпецкія мяшчане [карэнныя жыхары Стоўоцаў], адвучыліся ўсе. Стоўб. Пытаюся: на халеру было браць? Малад. р., Кр. Параўн. (у руск.): на черта, на кой черт. НЕ АДАРВАЦЬ ВОЧ (аччу, вачэй), ад каго, чаго. Гл. ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ АДАРВАЦЬ ад каго, чаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стоўбцаў
10 👁