Стань на ўвесь рост, то і столь дастанеш галавою, — такая ў іх хатка была з вайны. Гл. р.,
Гарадз.
2. На ўсю фігуру (сфатаграфаваць, сфатаграфавацца).
Прыслаў жа Юзеў [сын] картачку на ўвесь рост. Ён стаіць высокі, і яна ля яго на ўвесь рост.
Малад. р., Уша.
Параўн. (у руск.): во весь рост.
НА ЎСЕ ЗАСТАЎКІ. Вельмі моцна (храпці, захрапці).
Так заснуў, што аж захроп на ўсе застаўкі. Мін. р., Слаб. Спіць сабе, храпе на ўсе застаўкі.
Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А жонка храпе на ўсе застаўкі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
КАБСП).
НА ЎСЁ ГОРЛА. Вельмі громка, моцна (крычаць, гукаць).
І давай на ўсё горла крычаць: "Людзі, ратуйце!" Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). На ўсё
горла дралася. Ваўк. п., Відз. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Крычыць на ўсё горла. Ваўк. п. (М. Фед.,
ЛБ, ІV). Яшчэ гарэй [горш] пачаў сцёбаць кабылу ды гікаць на ўсё горла. Сл. п., Пярэвал. (А.
Сержп., КАБСП). Гукні на ўсё горла — пачуюць, а то памалу гукаеш. Гл. р., пас. Я. Куп. Цябе
не паважаюць твае? А за што? Выйдзе на вуліцу і на сваіх дзяцей на ўсё горла крычыць...
Карэл. р., Мірат.
Параўн. (у руск.): во все горло, во всю глотку.
НА ЎСЮ МОЦ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.
НА ЎСЮ МОЧ-СІЛУ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.
НА ЎСЮ СІЛУ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.
НА ЎХАБУ КІНУЦЬ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго.
НА ЎХАБУ ПАНЕСЦІ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго.
НА (якую) ХАЛЕРУ хто, што каму. Гл. НА (якое) ЛІХА хто, што каму.
НА ХВАСЦЕ СТАНАВІЦЦА. Варожа, раз'ятрана ставіцца да каго; паходзіць выраз з
уяўлення, быццам бы гадзюка, вельмі раз'ятраная, мае здольнасць падняцца, стаўшы на
хвасце, і кінуцца на чалавека, на якую іншую жывую істоту.
Сунімуць, ой, сунімуць!.. З людзьмі не вельмі на хвасце станавіся. Гл. р., Кл. Я ж
паспрабавала, каб як добра, каб як з чалавекам зладзіць. Толькі азавуся, дык ён на хвасце
становіцца, чортам свішча. Тамсама.
НА ХЛЕБ СПЯВАЦЬ. З адцен. зламоўн. Жабраваць з песняю.
Каб вы на хлеб спявалі! Ніяк не сці*хнеце. Карэл. р., Заг. На памінках напіўся — і спяваць.
Спяваў бы ты на хлеб, гад печаны. Навагр. р., Свіц.
НАХОДЗІЦЬ НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму.
НА чыім ХЛЕБЕ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ.
НА ЧАЛАВЕКА ВЫВЕСЦІ каго. Гл. ВЫВЕСЦІ НА ЧАЛАВЕКА каго
Дадатковыя словы
разятрана, разятраная
9 👁