Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗУЗУМКАЦЬ незак. Утвараць аднастайныя звінячыя гукі (пра насякомых). Пад высвісты, шчэбеты птах Зузумкае чмель басавіта. Адплата. ЗУМЫСЛУ прысл. Знарок, наўмысна. Народ жадзён, бо жыве ў сціску, Гатоў у вочы сыпнуць прыску, Зрабіць зумыслу дзеля здзеку, Не, не ўнаровіш чалавеку! Новая зямля. Зумыслів i зумыслы прысл. наўмысна' (Драг. 3 нар. сл., c. 141); зумыслы прысл. наўмысна' (Кобр. ДСБ); зумысня прысл. 'наўмысна, з намерам, свядома, знарок' (Гродз. Цыхун). ЗУХАВАТЫ прим. 1. Бойкі, бравы, энергічны. Які ён [пан] важны, панаваты, Выдатны, «мондры», зухаваты! Новая зямля. Тут быў сам фелъчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец-праныра. На ростанях. 2. Прыгожы, выкананы з густам. Паставілі зухаваты свіронак, свінарнік i пабудавалі тры дамы для шасці сем 'яў. Адшчапенец. Зух м. 'зух, рашучы, энергічны, ганарысты чалавек' (Краснап. Бялькевіч); зуховатый прым. маладзецкі' (Haсовіч); 'фарсун, хвалько, гуляка' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. zuchowaty 'маладзецкі, брайы'. ЗУХАВАЦЬ незак. Весці сябе бойка, гуляць; фарсіць. Так i ты, мой пане, Цешыўся заране, Баляваў, зухаваў, Ды свой гонар пахаваў. Рыбакова хата. Зухаваць незак. гуляць', 'сваволіць, фарсіць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972, 1983); зуховаць незак. 'грубіць, шумець' (Насовіч); зухаць незак. 'храбрыцца перад іншымі; грубіць, шумець' (Насовіч). ЗУХАЎСКІ прым. Хвацкі. Ён [дзядзъка] невысок, не надта ёмак, Ды карчавіты i няўломак, А волас мае цёмна-русы, I зухаўскія яго вусы У меру доўгі, густаваты. Новая зямля. ЗУХНУЦЬ зак. Фарсануць. А то, ужо быў Сымон дзецюком, любіў ён часам зухнуць. Загнаўшы да Коўны плыты, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут. Бацъка дома i давай прабіраць за гэта Сымона. Дзяліцьба. Зухнуць зак. 'пакуражыцца, фарсануць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗЫБІЦЦА незак. Ледзь намячацца, акрэслівацца. Пшэбора, Тлынка ў такім стане I на такім ўзлёце мар, Што іх не кратае цяжар, Які ўжо зыбіцца ў тумане. Рыбакова хата. 7 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зўмыслы, зўхаць
21 👁
 ◀  / 289  ▶