ЗНОВУ прысл. Зноў; яшчэ раз. Эх, што ёсць мілей вас, дзяціныя годы?.. A ўспомніш, любыя, што вы ўжо ніколі Не вернецесь знову да светлае долі, Вас так пашкадуеш, так цяжка ўздыхнеш!.. Дзяціныя годы. Зноў прысл. ізноў' (Гродз.
СПЗБ); зноў, знова, ізноў прысл. зноў' (ТС); зной прысл. зноў' (Клецк.
МСММГ, 1970); зноўку прысл. зноў' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); знову, зновъ прысл. зноў' (Насовіч).
ЗНЯСІЛЫ прым. Пазбаўлены сілы, аслабелы. Вобразн. [Ручаёчак:] «Адкажы мне, вербачка, Адкажы мне, мілая, Чаго зажурылася, Смутная, знясілая?» Вярба. Знясілець зак. 'страціць сілу' (Мсцісл. 3 нар. сл., c. 245). Параўн. укр. знесилетыся 'страціць сілу, стаць слабым'.
ЗНЯСЛАВА ж. Ганьба, пагарда, асуджэнне. Ды i як ёй [Аўгіні], так ганебна, з такой зняславаю выгнанай, было eaрочацца, кланяцца яму [Васілю\, раняць nepad ім свой жаночы гонар? Дрыгва.
ЗОРЫЦЬ незак. 1. Глядзець, углядацца; сачыць. Палонку дзядзька прасякае, АКостусь, радасны, чакае I зорыць пільна ён вачыма, Калі той бучык дзядзька ўзніме. Новая зямля. Марына кланяецца нізка, IБогут зорыць весялей. Рыбакова хата. 2. перан. Лавіць зручны момант. Pomны зорыць міг кардонны, Каб падаць той голас звонны Ды спаліць, як з перуна. I гаркнуў настырна, Маладзецкі брава: — Пятая рота, смі-і-ірна! На шляхах волі.
ЗОЎ м. Кліч. Азірнуў ён [ Сымон] / абмерыў Далі ветлыя палёў, Сіле ён сваёй паверыў, Зову новых галасоў. Сымонмузыка. Параўн. руск. зов 'кліч, запрашэнне'.
ЗУБАТЫ прым. Які мае няроўныя, крывыя абрысы; зубчасты. За лугам чуць-чуць выступала сваім чорным абрысам зубатая палоска яловага лесу.. На начлезе. Зубаты прым. 4з вялікімі зубамі' (Гарад., Шчуч.
СПЗБ).
ЗУБРЫСЦІКА ж. Узмоцненае, прылежнае завучванне чаго-н. для якой-н. мэты. — Наперадзе ўсё лета, — казаў Лабановіч, — табе ж трэба заняцца зубрысцікаю, дык давай уладжвацца, як лепей i зручней для цябе. На ростанях. Зубрыць незак. 'старанна рабіць што-н.' (Чэрв. Шатэрнік
Дадатковыя словы
знбву, знесйлетыся
32 👁