Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗМЫСЛА прысл. Разумна, разважліва. Наогул трэба жыць болъш змысла I больш мяркоўна, болей сцісла, Трымаць зачыненымі губкі I меней траціць на пакупкі. Новая зямля. ЗМЫСЛЫ прым. Разумны, разважлівы. [Букрэй:] Я таксама, таварышы, стаю за бацъку Талаша. Ён — чалавек змыслы, кемкі, асцяроэісны, але рашучы i смелы. У путчах Палесся. Змыслы прым. разумны' (Зэльв. Сцяшковіч, 1983); 'кемлівы, разважлівы' (Дзярж. Нар. сл., с. 33); кемлівы' (Слон. Нар. словатв., с. 34). ЗМЫСЛЯЧЫ дзеепрысл.: НЕ ЗМЫСЛЯЧЫ HI ПСА Не разумеючы нічога. [Сафонар:] Што ж м ір, па-твоему, калач? Ці ліверная каўбаса? Зарвар копейку, на таучок Пайшоу, купіу за пятачок? Пляце, не змыслячы н\ пса. На шляхах волі. ЗНАЙМАВАЦЬ незак. Знаменаваць, сведчыць аб чым-н. Дзенъ перамогі над фашызмам — свята працоуных усяго свету — знамяналъны i светлы дзенъ. Ён знаймуе сабой той недалёкі час, калi працоунае чалавецтва скіне ярмо капт алу.. У імя міру. Параўн. польск. oznajmiać 'заяўляць, паведамляць'. ЗНАРОЎКА ж. Умение спрытна i хутка што-н. рабіць. А лети за рсёу мае браткі... Сказацъ вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мецъ знароуку, Каб не страляцъ у саракоуку. Новая зямля. Параўн. руск. сноровка спрыт'. ЗНАЎСТВА н. Дасведчанасць у якой-н. галіне; веды. А несвядомыя настаунікі у школах таксама забіваюць у вучнях усё тое, што не укладаецца у асадкі падручнікау або выходзіць за межы знауства саміх педагогау. На ростанях. ЗШЗАЦЬ зак. Меткім стрэлам папасці ў каго-н, што-н.; збіць. Не трэба забываць, што я на сто крокау зніжу варону, не то што чалавека, — на усякі выпадак дадау Ахрэменка. Сяргей Карага. [Пан:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа 'куляй? Сымон-музыка. ЗНІШЧОНЫ прым. Збяднелы, гаротны, няшчасны. / я зросся з гэтым горам, Як віхры-вятры з просторам, Як з загонам жыта. А як песню заспяваю Аб знішчоным гэтым краі, Я не волен над сабою: Спеу мяшаецца з слязою, Плачам аддаецца. Роднаму краю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 289  ▶