цінства, з маленства' (Лях. МСНДМ, с. 124); змалку, змалёнства прысл. 'з малых гадоў' (Пух., Чэрв. Шатэрнік); змалі прысл. 'з маленства' (Верхнядзв. СПЗБ); змаля прысл. 'з дзяцінства' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); змалянкосці прысл. 'з малых гадоў, з маленства, змалку' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. odmaleńkości 'з маленства, з малых гадоў'.
ЗМАНКАМ прысл. Уводзячы ў зман каго-н., падманваючы каго-н. Кажа дзед: — прысядзем хіба? — Хлопчык згодзен, хлопчык рад, Хоць не любіць дзеда-грыба: Дзед залішне скупават, Толькі цешыць абяцанкай, А не справіць халата, І стары, а жыве зманкам, Дзед-шалыга, шалахта. Сымон-музыка.
ЗМАННЫ прым. 1. Які тоіць у сабе зман, памылковае ўяўленне аб чым-н. Ноч так зманна, так варожа! Спатайку наскочыць можа Нехта страшны з свайго ложа... Сымон-музыка. 2. Які вабіць, зачароўвае, прыцягвае да сябе. Падхопяць мары-палятушкі, На крыллях зманных паімчаць, Каб нейкі новы сказ пачаць І гэты сказ завіць у стужкі. На шляхах волі. Гулі гарматы несціхана, Калі здалёк, калі зблізка, І чыясь грозная рука Гразіла людзям пастаянна, А гоман мараў, мілы, зманны, У светлых далечах блукаў. Там жа.
ЗМАНУЦЬ зак. Падмануць, увесці ў зман. Але пан Богут далей сочыць, І раптам дрогнуў ён як ліст — Ці то зманулі яго вочы? Не, гэта ён, ён, камуніст! Рыбакова хата. Змануць зак. 'звесці' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); 'схлусіць' (Віл., Лях., Смарг., Шчуч. СПЗБ); 'унадзіцца, узяць звычай, моду' (Гродз. Цыхун); зманіць зак. 'салгаць' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗМЕРКАВАЦЦА зак. Дамовіцца. А хлопцы зрання рыхтавалісь, Па добрай згодзе змеркавалісь І самі зладзілі, вядома, Хто едзе з іх, хто будзе дома. Новая зямля. Параўн. польск. zmiarkować się 'дадумацца, дагадацца'.
ЗМІЛАСЕРДЗІЦЦА зак. Змілавацца. [Марына да Богута:] Дык зміласердцеся ж, паночку, зніміце з нас ярмо, ланцуг. Не множце, пане, валацуг З жабрачай торбай і кіёчкам. Рыбакова хата.
ЗМІТРЭЖЫЦЬ зак. Знішчыць, змарнаваць. Час і хату і грушу змітрэжыў, А якія былі сапяжанкі! Падбярэж-
117 👁