Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ў 15 капеек)' (Краснап. Бялькевіч); злотый м. 'манета, вартасцю ў 15 капеек' (Насовіч). ЗЛУЧНА прысл. 1. Злітна, разам. [Лабановіч:] — «Несмотря», гаспадзін інспектар, трэба пісаць злучна. На pocтанях. 2. Сугучна, складна, улад. Ўгары, высока над дамамі, Пазалачонымі крыжамі Блішчалі цэрквы i касцёлы, Ўзняўшысь к небу галавамі, На сонцы ззяючы вярхамі; I гоман іх званоў вясёлы Ў паветры гуў таемна, злучна I заміраў дзесь мілагучна. Новая зямля. ЗЛЫБЕДЗЬ ж. Бяда, ліха; злыбеда. Праўдай сталі твае мары, Злыбедзь знішчана ў пажары Гневу бурнага людскога. 3. Жылуновічу. Такія думкі, разваэісанні, Як молат, білі ў сэрца Ганне: — Тут справа не ў сваёй сядзібе, А ў ладзе гэтым уся злыбедзь. Новая зямля. Злыбедзь ж. 'бяда, ліха' (Мсцісл. Юрчанка, 1988); злыбеда' (Карэл. Жыв. сл., с. 71); злыбяда ж. 'страшная, злая бяда' (Чэрв. Шатэрнік); злыбедзь, злыбеда ж. 'гора, бяда' (Гродз., Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗЛЫБЕДНЫ прым. Які тоіць у сабе бяду, ліха. Не жылі — марнелі на ваччу з павязкай: Свет быў нам зачинен, Не было разгону. Сёння гэта ліха — злыбедная казка, Дзікі сон-навала, Вынікшы з пригону. Восенскае. ЗЛЯЧЫЦЬ зак. Пазбавіць ад болю каго-, што-н.; вылечыць. Эх, горы i скалы, даліны i кручи I ты, нерухомы, магутны Чымган! Не злечыце сэрца майго вы ад ран I боль мой не сцішыце, едкі, пякучы. Чымган. Злячыць зак. вылечыць' (Ашм. СПЗ Б). ЗМАЛА прысл. Крыху, трохі. Калі казаць пра човен дзедаў, То трэба ўжо, каб кожны ведаў Пра дзеда Юрку хоць бы змала. Новая зямля. ЗМАЛЬСТВА, ЗМАЛЯ прысл. 3 маленства, з малых гадоў. А праўда мне ўсяго дарожай, I бацька праўдзе вучыў змаля, Дык з гэтай праўдай ступім далей. Новая зямля. Вось каб ты вучыўся змаля, Кніжку ў рукі б даць табе! — Дзед i хлопчик замаўкалі, Кожны думаў па сабе. Сымон-музыка. Што ж Язэпка, гора змальства, Беднасць гнала да сумы... Эх, не радуйся, начальства: Не злякаўся я турмы! Не дамся. Змальства прысл. 'з маленства' (Слон. СПЗБ); змалечку прысл. змалку' (Лоеў. Янкова); змалку прысл. 'з дзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 289  ▶