мовіў Міхайла Іванавіч, — не ведаюць ужо, што рабіць, дык давай крывіць мову! Пракурор. — Hy, што ж? цярпі, маўчы зацята, Бо так выходзіць, небажаты: — Наняўся, кажуць, як прадаўся! — Міхал зласмешна адазваўся. Новая зямля. ЗЛАТАБЛЕСК м. Пра тое, што блішчыць, як золата. Эх, убралі ж яе светлы май i вясна — 3 златаблескаў хмурынку сплялі! Сымон-музыка. ЗЛАТАБЛЕСКІ прым. Які блішчыць, як золата. / так панадна смеяцеся [малюнкі родныя i з 'явы\ Жывою баграю на лесе, I златаблескімі снапамі Праменняў-стрэлаў над палямі.. Новая зямля. Хто выводзіў тыя вежы? Хто той замак будаваў? Златаблескія адзежы Хто для сцен яго caткаў? Сымон-музыка. ЗЛАТАТКАНЫ прым. Вобразн. Сатканы з золата, падобны па колеру на золата. Эх, што можа быцъ дарожай Вольной волечкі, палёў? Гэтай сіняй дал i еожай, Невядомай i прыгожай, Без канца, без берагоў? Гэтых хмарак златотканых, Ветру noceicту ў палёх, Думак светлых, мар нязнаных I нікому не казаных Казак лесу i даров? Сымонмузыка. ЗЛАЧЫННІЦКІ прым. Які зрабіў злачынства. Мы — чырво на армейцы, i порах наш сухі, Злачынніцкай сямейцы Мы вытрасем духі. Чырвонаармейцы. ЗЛЕГЧЫ зак. 1. Надысці, настаць, наступіць. 3 горак сходзіць багравіца, Дзесь галосіць-плача дудка, — Будзе сцішна, будзе жудка, Калі зляжа ноч-чарніца! Сымон-музыка. 2. Заняць, ахапіць якую-н. прастору; распасцерціся. Што ёсцъ там, за тым, унь, гаем, Дзе зляглі нябёс вянцы? Новы край i край за краем I краі ва ўсе концы! Сымон-музыка. 3. перан. Стаць прадметам пастаянных турбот, трывог, роздуму i г. д. I часта роздараж іх [людзей] быту Над імі зляжа, як навала, I гэта даль подчас пужала.. Сымон-музыка. ЗЛОТКА ж., уст. Залатоўка (манета ў 15 капеек). Мастак быў дзед на ўсё на гэта: Лавіў нямала ён за лета; Былі ліны, язі i плоткі — Лузаў дзед добра сабе злоткі: Было за што кручок загнуць, Было i ў краму з чым зірнуць. Новая зямля. Злоты м. злоты' (Воран., Мядз. СПЗБ); субст. прым. злот' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); злотка ж. залатоўка' (Мсцісл. Бялькевіч), злот м. 'залатоўка (манета вартасцю
12 👁