Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
няхітрая нацыяналістычная выдумка, легенда аб «залатым» веку, які быццам бы перажывала Беларусь у аддаленыя часы. Яна здумлялася псеўдавучонымі i псеўдалітаратарамі ў душных пакойчыках за падвойнымі шыбамі. Культура i навука ў БССР за 30 год. Здумаць зак. 'выдумаць, гірыдумаць' (Віл. СЦБ). ЗДЭТАНАВАЦЬ зак. Збянтэжыць, сканфузіць, прымусіць сумецца. [Крулеўскі:] О, сто д 'яблаў! 1 як гэта магло здарыцца? Не разумею. [Афіцэр:] Што так здэтанавала пана капітана? fКрулеўскі:] Наш план i наша стратэгія, пане паручніку, пайшлі псу пад хвост. У путчах Палесся. Параўн. польск. zdetonowac 'збянтэжыць, сканфузіць'. 3EHKI мн. Вочы. [Дзядзька:] Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! I натаміў, як мае быцъ, I пастка ўжо з вады тырчыцъ, Як змей, варочае зянкамі, Ну, вось ён, вось! хватай рукамі! Новая зямля. Зёнкі толькі мн., зневаж. 'вочы* (Уздз. МСММГ, 1974; Уздз. СЦБ); зённі мн., іран. вочы' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); зёна, зёнка ж. зрэнка' (Краснап. Бялькевіч). 3IPK м. Погляд, позірк. — Пікні толькі мне, скажы хоць слова — задушу! — хрыпіць Свірыд, нахіліўшыся над маладзіцаю i прабіваючы яе дзікім звярыным зіркам. На «святой зямлі». Вольнага месца не было, а той малюнак, што расчыніўся перад яго [ Чацвярцінскага] зіркам, проста напрошваўся на палатно. Не з таго канца. Увайшла бабка, акінула зіркам маладых настаўнікаў. На ростанях. Зірк м. 'пра імгненны позірк' (Мсцісл. Нар. леке., с. 176); зіраць незак. глядзець' (Бял. МАСМ); зі'кра мн. абразл. вочы' (Малар., Пін. ДСБ); зі'ркі мн. 'лупатыя вочы* (Капыл. Жыв. сл., с. 171). ЗЛАСМЕХ м. Злосная, ядавітая насмешка. Няма чаго мянціць языкам, А крык, як быў i будзе крыкам. — Няхай крычыць, i ты крычы! — Хіба што жабаю ў карчы; Прынамсі, з гэтакім паспехам, — Міхал аклікнуўся зласмехам. Новая зямля. ЗЛАСМЕШНА прысл. Са злараднай насмешкай. — Вы прымушаны былі так метка страляцъ ці рабілі гэтак ад чыстага сэрца? — зласмешна запытаў паручык-карнілавец. Сяргей Карага. — Вось камедыянты! — зласмешна пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зікра, зіркі
10 👁
 ◀  / 289  ▶