галубкі, выцінае, Што рве сэрца на кускі. Сымон-музыка. 2. Весела, гарэзліва, гучна. Тут так прохладна, так прывольна! A пташкі голасна i здольна Смяюцца мілым шчабятаннем I поўняць луг сваім спяваннем. Новая зямля. здольны прым. 1. У якім адчуваецца лёгкасць, умеласць, свабода. I бачу лес я каля хаты, Дзе колісь весела дзяўчаты Спявалі песні дружным хорам, 3 работ ідучы позна борам. Нясліся зыкі песень здолъных, Ў лясах раз-пораз адбівалісь, I ім узгоркі адклікалісь. Новая зямля. А ў гэтым хоры выдзяляўся Прыятны гол ас певуна, I трэлі песні дзіўназдолънай Лавіла неба глыбіна. Пясняр вясны. 2. Выкананы ўмела, па-майстэрску. Дрыгучы блеск вакол гуляе, I цьму адгэтуль адганяе, I піша здольныя малюнкі, I фарбаў розныя гатункі Па тоўстых хвоях раскідае. Новая зямля. 3. Кідкі, выразны. Вобразн. Палоскі нівак йшлі абрусам, Гаі, лясочкі здольным вусам Ў палях то тут то там чарнелі, Як бы на сонейку гарэлі. Новая зямля. Здольный прым. 'здольны, даравіты' (Насовіч; Чэрв. Шатэрнік). ЗДРАСАВАЦЬ зак. Патаптаць, вытаптаць. А грэчка якая! Вачэй не адвесці — На каліве зернят бадай што пад дзвесце. Ды толькі ж саломку зайцы здрасавалі, А поўныя зерні цяцеры склявалі. Адсталы калгас. Разоў пяцъ [Сымонка] губляў авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Сымон-музыка. Здрасаваць зак. 'сапсаваць, стаптаць' (Маст. Сцяшковіч, 1972); здросоваць зак. здратаваць' (TC); здратаваць зак. 'стаптаць пасевы' (Чэрв. Шатэрнік). ЗДРОК м. Авадзень. — Ці бач ты! — здзівіўся дзед трохі: — Які ж укусіў цябе здрок? Адкуль i якія спалохі Прымусілі кінуцца ў скок? Адплата. Здрок м. авадзень' (Старадарож. Hap. сл., c. 18; Верхнядзв. Шаталава; Ганц., Лях. СПЗБ; Лоеў. Янкова; Пух., Уздз. СЦБ); здрок' (TC); 'двухкрылае насякомае, якое ў адрозненне ад авадня не cce крыві ў жывёл, a толькі жаліць іх' (Слуц. Hap. словатв., c. 65); здрік м. гізун' (Жаб. ДСБ); здрык м. авадзень' (Рэч. Hap. сл., c. 160). ЗДУМЛЯЦЦА незак. Выдумвацца, выдумляцца. Ужо даўно згасла ea ўсёй сваёй абнажанай непрыгляднасці
16 👁