Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Зграбсці' за к. 'згрэбсці, абхапіць' (Гродз. Цыхун). ЗГРУНТАВАЦЬ зак. Паладзіць, ужыцца з кім-н. [Яхім да Сымона:] Ты — падкухцік, ты — музыка, Падмятайла, ваданос, Лупіць Шлёма з цябе лыка, Як каня запрог у воз! Няма ў Шлёмы к табе ласкі, не згрунтуеш ты, брат, з ім! Цяжка жыць з чужой папаскі, Лепш ідзі к бацькам сваім. Сымон-музыка. ЗГРЭБНЫ прым. Зрэбны. Палешукі рэдка мяняюць зімовую адзежу нават улетку: той жа доўгі кажух, падпяразаны шырокім, як шалік, поясам з кутасамі; тая ж аблавухая шапка-кучомка; доўгая белая кашуля, напушчаная на згрэбныя порткі; тыя ж лазовыя лапці, падплеценыя лыкам замеж рэменя. Палеская вёска. Згрэбны прым. 'саматканы, зрэбны' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); згрэбліна ж. 'грубае палатно' (Гарад. СПЗБ). ЗГУК м. Гук, водгук. I хоць ваенныя навукі Ён [Дзяжа] там праходзіў у тылу І'меў за гэта пахвалу, Ды тут ён чуўся, як бязрукі: Байта ў зямлі, яе тут згукі, А не манеўры на Залу. На шляхах волі. Згук м. рэха', гук' (ТС; Стол. Нар. леке., с. 124); Тук' (Салігор. Нар. словатв., с. 109). ЗДАНЕ н. Думка, меркаванне. Выходзіла так, што стараста казаў праўду. Гэтага зданя напэўна трымалася i ўсё целъшынскае насельніцтва... На ростанях. [Людміла:] — А чым жа я вінавата, што вакол мяне дурні? Лабановіч засмяяўся. — Кепскага ж вы зданя аб ваших кавалерах, / я на гэты раз вам вельмі рады, што не ў іх ліку. Там жа. Здание н. меркаванне' (Насовіч). Параўн. польск. zdanie 'думка, погляд, меркаванне, перакананне'. ЗДАНКІ мн. Здані, прывід. Ды так ціха, так пужліва, Нібы зданкі або дзіва Невядома скуль ўстае. Перад бураю. Страшна хлопцу мімаволі, Прабірае яго жудзъ, А высокія таполі з мроку зданкамі ўстаюць. Сымон-музыка. Зданкі мн. зданні' (Верхнядзв. СПЗБ); здань ж. 'здань, прывід' (Шчуч. СПЗБ); зданка ж. 'здань, насланнё' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); зданьне н. здань' (Мсцісл. Бялькевіч; Чэрв. Шатэрнік). ЗДОЛЬНА прысл. 1. Умела, па-майстэрску. [Жнейкі:] — Ось, глядзеце, здольна грае, Як дудар той запраўскі! Так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

імеў
18 👁
 ◀  / 289  ▶