сук. Каб убраць яго, нябожа, Эх, што быў бы за дзяцюк! Батрак. 2. Магутны, крэпкі (пра дрэва). Восъ сашчапіліся два адвечныя асілкі: магутны, прысадзісты, гузаваты, звязісты дуб з таўшчэразным i высачэзным вязам. Стары лес. Звязісты прым. 'моцна зложаны' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗГШЕННЕ я., ЗГІНОТА ж. Пбель, пагібель. Ішлі вы [хлопцы] на смерцъ, на згіненне, За люд наш, за вольнасцъ зямлі. Адплата. «Эге, брат, дрэнныя праяўкі: Прыйшла згінота на Міхася!» — Падумаў ён у нейкім страсе, I нават сэрца ў ім апала. Новая зямля. Згінота ж. 'пагібель, знішчэнне' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); згібель, згінота ж. пагібель' (Навагр., Паст., Шчуч. СПЗБ); згіменё н. пагібель' (Зэльв. Сцяшковіч, 1983); згина ж., згинённе н. пагібель' (Насовіч). з г он м. 1. Перагон, сплаў па вадзе ў пэўнае месца бярвенняў, частак плыта. [Маці да малога сына.] Будзеш летам ты хадзіць На плыты, на згоны, 3 Коўны матцы прынясеш Хоцъ гарсэт чырвоны... Песня над калыскай. Зімою возяць [мікуцічане] калоды, вясною i летам ходзяць на сплаў — на згоны i на плыты. На ростанях. 2. Звяно плыта, плыт. Рэчкі ўсюды памялелі, Пераходзяць куры ўород, I стаяць па дзве нядзелі Згоны, збіўшыся на мел i... За дождж. Згон м. 'адзін састаў плытоў' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); плыт' (Уздз. СЦБ); 'партыя, чарада плытоў' (Гродз. Цыхун); згонка ж. 'лаўка, адно звяно плыта' (Навагр. Нар. леке., с. 153); згоншчык м. 'плытнік, сплаўшчык' (Беш. Нар. сл., с. 94). ЗГОРАЦЬ зак. Зрабіць што-н. з вялікімі цяжкасцямі, намаганнямі. — Цяпер мы, браце, — да Данілы Прамовіў слова i рыбак: — Дамок свой згораем сяк-так I возьмем Богута мы ў вілы! Рыбакова хата. Згораць зак. 'здабыць, збудаваць' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972). ЗГРАБАСТАЦЬ зак. Адабраць што-н. ад каго-н. А той падшывалец Пусціў у ход палец, Залезшы Міхасю ў кішэню. Прапалі надзейкі: Усё да капейкі Зграбастаў нягоднік у жменю. Рагатка
Дадатковыя словы
згйна, ўброд
15 👁