Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗВАРОТ м. Кругаварот у чым-н., змена чаго-н. іншым. Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле душы гэта, То — смутны вобраз развітання, То — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны. Новая зямля. ЗВАРОТАК м. Заклік, зварот да каго-н. Разам з гэтым пісьмом я насылаю на імя Цімоха Сазонавіча свой зваротак да нашага народа. 3 пісьма. Зваротка ж. 'моўны этыкет' (Паст. СПЗБ). ЗВЕРЫНА ж., зб. Звяры. [Настаўнік:] — А я чуў, што тут яьичэ многа зверыны? [Сцяпан Рылка\] Ёсцъ, праўда, але хіба столькі, як даўней? На ростанях. Зверына ж. звярё' (Мёр. Нар. словатв., с. 155); звер' (Мёр. Нар. словатв., с. 162). зводы мн. Памылковае, ілюзорнае ўяўленне; зман. Сымон імкне на агароды, А сам калоціцца, дрыжыцъ. I рантам бачыць — ці то зводы? — Выходзіць нехта з-за мяжы. Рыбакова хата. Зводы мн. 'выдумкі, плёткі' (Навагр. 3 нар. сл., с. 58; Клім. МАСМ); плёткі' (Івац. ДСБ; Люб. Жыв. сл., с. 149; Капыл. 3 нар. сл., с. 101); зводны прым. 'ашукальны, падманлівы' (Воран. Сцяшковіч, 1983); зводзіць незак. ашукваць' (Чэрв. Шатэрнік); 'падводзіць, падманваць' (Навагр. СПЗБ). ЗВОННАПЛЫЎНЫ прым. Які ўтварае меладычныя гукі, што далёка чуваць. Адратуе ён [Сымон] дзяўчыну, Мрок з душы адгоніць проч! Кінуў погляд ён нясмела У бок цёмнага акна, I натхненна зазвінела Звоннаплыўная струна. Сымон-музыка. ЗВОННЫ прым. 1. Які мае адносіны да звона; звонавы. Ды маўчаў npacmop бяздонны, — Навакола ўсё нямела, Бура ўзняцца там не смела, Бо мінута песень звонных Дабратою сэрцы грэла. Сымон-музыка. 2. Звонкі, зычны, тучны. Pomны зырыць міг кардонны, каб падаць той голас звонны. Ды спаліць, як з перуна. I гаркнуў настырна, Маладзецкі брава.. На шляхах волі. ЗВЯЗІСТЫ прым. 1. Моцнага целаскладу (пра чалавека); дужы. Шчодра ўсё даў бог сіроце, — Маладзец быў малайцом. Чарнавокі, твар прыгожы, Стройны, звязісты, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 289  ▶