ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны сторож дзед Піліп. На ростанях. Зборня ж. 'сходка, натоўп (людзей)' (Салігор. Нар. словатв., с 109); зборышча' (ТС); 'зборышча з мэтай павесяліцца або для чаго іншага' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗБЫЦЦА зак. Пазбыцца, пазбавіцца. [Кулак:] А дзе маё прыстанне, Парогі-берагі? За што мне пакаранне? Не збыцца мне тугі? Калгаснае. Збыцца зак. звесціся' (Пух.
МСММГ, 1970); збыць зак. 'старацца пазбавіцца ад каго-н.' (Івян., Стаўб.
СПЗБ); збуць зак. збыць' (ТС).
ЗБЭРСАЦЬ зак. Перамяшаць, золытаць. Вобразн. Каму паскардзіцца? Каму? Хто золутаў, збэрсаў яго ніці?.. I плакаў Ян над гэтым дзіцем!.. На шляхах волі. Збэрсаць зак. золытаць' (Гродз. Цыхун); 'зрабіць абы з рук, сапсаваць' (Слон. Нар. леке., с. 52); 'скруціць, зматаць' (Брасл.
СПЗБ); звязаць' (Уздз.
СЦБ).
ЗВАДЛІВЫ прым. 1. Які ўводзіць у зман, падманлівы. Начная звадлівая ціша Наводзіць страхі талакой, I ім [уцекачам] здаецца — нехта піша Прысуд халоднаю рукой. Рыбакова хата. 2. Спакуслівы, заманлівы. I гэтая звадлівая думка — калі праедзе на машыне, то паступіць на рабфак — таксама жыве ў яго [ Сцёпкі] галаве, карціць яму, спакою не дае. На прасторах жыцця. A думак звадлівыя poi Плывуць i кружацца над ёю [Насцяй]. На шляхах волі. Звадлівы прым. 'пагрозлівы, здрадлівы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); звадлівы прым. сварлівы' (Маладз.
СЦБ).
ЗВАДНЫ прым. Небяспечны, здрадлівы. / рушыў мітынг цвёрда ў ногу Ад гут i камскіх берагоў Пад шэлест чырвані сцягоў, I вецер мітынгу ў падмогу Шыбуе з ім у адну дарогу. Дарога ж звадна — будзь гатоў! На шляхах волі. Звадны прым. 'пагрозлівы, здрадлівы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
ЗВАРГАНІЦЬ зак., зневаж. Скласці, выдаць. [Шкунда:] A гора-рэвалюцыянеры, Іх падорэхічы, эсэры I меншавікі, Приказ зварганілі такі: «Забараняюцца дэманстрацыі»! На шляхах волі. Параўн. руск. сварганить 'згламэздаць, зляпаць
Дадатковыя словы
зблутаў, зблытаць, падбрэхічы
108 👁