Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗАЯСНЕЦЦА зак. Пачаць яснець, станавіцца ясным. Як лагодная усмешка, заяснелася неба на ўсходзе, заяснелася i паружавела. На ростанях. ЗБАНКРУТАВАЦЬ зак. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах; абанкруціцца. Збанкрутаваў урад Часовы. Утраціў свой аўтарытэт Сярод солдат іх камітэт. На шляхах волі. Збанкруціцца зак. 'збанкрутавацца, страціць давер' (Хоц. Бялькевіч); збанкрутовацьца зак. 'страціць давер людзей' (Насовіч). ЗБАРОЦЬ зак. Перамагчы, адолець. Як відаць, на гэты раз не збароць мне свае хворобы. 3 пісьма. ЗБЕГ м. Уцякач, бягляк. Убачыушы верхавога, салдат запыніўся: верхавы махнуў яму шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Дрыгва. — Зірні толькі, што за арол! — На збега дзед хітра ківае: — Ідзе — угінаецца дол, Пастава i та баявая. Адплата. Параўн. польск. zbieg 'той, хто збег, бягляк'. ЗБЛЁКНУЦЬ зак., перан. Страціць прывабнасць, свежасць. Яна [Ядвіся] была, — i там было жыццё, там жыла радасцъ, нейкая паўната гэтага маладога жыцця. А цяпер яе няма там, — / ўсё золёкла, як бы замерла.. На ростанях. Зблёклый прым. 'завялы, золяднелы; палінялы' (Насовіч). ЗБОЙСТВА н. Забойства. 1 нават на вайне ў гарачы момант збойства над сектам куляў i громам гармат не так страшна, як страшны папярэднія перажыванні гэтага страхоцця. Цені мінулага. ЗБОЙЦА м. Разбойнік. Язэп варушыцца ў бярлогу, Ўстае, пачухваецца, плача: Што-то за доля, за бядача! Щ ён распуснік? ці ён збойца? — Ну, кленч!.. хрысціся! ў імя ойца!.. Новая зямля. Збойца м. 'завадатар боек, задзіра, забіяка' (Гродз. Цыхун); 'разбойнік; той, хто хоча біцца' (Насовіч); збоец м. забойца' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. польск.?boj, zbojca разбойнік'. ЗБОРНАЯ, ЗБОРНЯ ж. Памяшканне пры валасным упраўленні, дзе адбываліся сходы грамады. А на «зборнай», як на кірмашы, гаманіў сход. Выбар старшыні. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збанкрўціцца, збляднелы, зблёкла
20 👁
 ◀  / 289  ▶