Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
першая зачычыкала, затыкала, забалбатала на усе галасы: — Чуеце, Чуеце! Дуб старэе! Як птушкі дуб ратавалі. ЗАШАЙ м.\ У ЗАШАЙ. У карак. Далёка, дзянькі вы юнацкасці нашай, Не вернем іх, дружа, назад: Нямілая старасцъ таўчэ нас у зашай, А старасці хто, скажы, рад? Давай пагамонім, Якубе, з табою... Заший м. патыліца' (Насовіч). ЗАШАЛАМІЦЬ зак. Ап'яніць, адурманіць. Выпітая бутэлька niea зашаламіла галаву. На ростанях. Зашоломанець зак. адурманіцца' (TC); зашаламашцца зак. 'выпусціць з-пад увагі, не разлічыць' (Стаўб. СЦБ). ЗАШАЛОХАЦЦА зак. Зварухнуцца, зашавяліцца. Чубок [валасоў] чуць-чуць зашалохаўся. Трагізм. Шолохацьца незак. 'хістацца, вагацца, шавяліцца' (Haсовіч). ЗАШАМКАЦЬ зак. Пачаць утвараць гукі, падобныя да рэзкага шоргату. Потым зарыпелі вароты ў клуні i, трошкі счакаўшы, сярдзіта зашамкала сячкарня вострымі нажамі, перасякаючы салому на дробныя шматочкі. Адшчапенец. Шамкаць незак. 'ствараць ціхі, чуць чутны шум перасоўваннем дробных прадметаў' (Насовіч). ЗАШМУЛЯЦЦА зак. Зашмалыдавацца, замусоліцца. Тарас Іванавіч сказаў з запалам: — / чалавек з часам аблупліваецца, i пашпарт мяняеш ты ў воласці, а то дзіва, што карты зашмуляюцца. На ростанях. Зашмулены прым. 'запэцканы, забруджаны' (Воран. Сцяшковіч, 1972). ЗАШЫТЫ дзеепрым. Пакрыты чым-н. — Лаві яго, гада! Куды ты? — Дзед Сёмка крычыць праразліва Ды ў лес, верасамі зашыты, Кулём, па-старэчы імкліва. Адплата. ЗАЯРЫЦЬ зак. Захапіць каго-н. у недазволеным месцы i прагнаць. Kyp заярыў дзед ў ячмені, Нос уцёр ён свой кірпаты Ды йдзе к пану на дзядзінец, Нібы пана ён не бачыцъ. Панскі гонар. Якраз на тое ліха Зося заярыла з кухні сабак. Старыя падрызнікі. Заярыць незак. пагнаць' (Уздз. МСММГ, 1974); 'шпурнуць з лютай сілай' (Уздз. СЦБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апяніць, зашмўлены
16 👁
 ◀  / 289  ▶