Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗАЦІШАК м. Ціхае, затуленае ад ветру месца. Белы пух атрэслі з шапак Хвойнікі, ляскі, A іх зацішкі, як запек, Туляць дол, пяскі. Чуваць вясна. Защ'шак м. 'месца каля будынкаў ці ў лесе, куды не даходзіць вецер' (Докш. МСНДМ, c. 71); зацишек м. 'утульнае, спакойнае месца' (Насовіч); зациш ж. 'месца, закрытае ад шуму, ветру' (Насовіч). ЗАЦЯТА-МАЎКЛІВЫ прым. Hасцярожана- маўклівы, затоена-маўклівы. Многа разоў бачыў ён [.Лабановіч\ гэтыя агні, i яны здаваліся яму нейкаю чароўнаю ўсмешкаю сярод зацята-маўклівай цемры i заўсёды былі прынадныя i любыя, як сімвалы вечнага жыцця. На ростанях. ЗАЦЯТА-НЕМЫ прым. Настойлівы, дзікі. Часцей, гучней равуць гарматы, Бой разгараецца зацяты, Дымяцца ўзгоркі i лагі, Дрыжацъ, калоцяцца паземы, Агні выбухваюцъ, i дым Кладзецца покрывам рудым. Усцяжны гуд, зацята-немы Пужае ціш пяшчотнай дрэмы I ломіць грукатам густым. На шляхах вол i. ЗАЧАПКА ж. Прычына, падстава; зачэпка. Невядомы крытык дае i яму зачажу паварушыцъ мазгамі, ці не молена скарыстаць гэта як сюжэт для камедыі, бо ў Амелькі да гэтага часу справа з сюжэтам яшчэ не вырашана. Драматург i лірычны паэт. Зачапка ж. прычына' (Кобр. Нар. леке., с. 93), зачэпка ж. 'прычэпка, прыдзірка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); зачедка ж. прыдзірка' (Насовіч). ЗАЧАСАЦЦА зак. Пранікнуць, прабрацца куды-н., не маючы на гэта ніякіх падстаў. У садок зайшоў [Міхал] i пчол паслухаў, А ў сенях стаў сабаку перыць, Што ўночы кепска дом пільнуе, Што мала брэша, кепска чуе, Зайцоў не гоніць i не ловіць, А толькі знае i наровіць, Каб як у хату зачасаща. Новая зямля. На гэтым здымку фігуруеш i ты [Глебка]. Я паглядзеў на твае багатырскія вусы.. I ведает, што прыйшло мне ў галаву? Каб да тваіх вусоў дарабіць бараду, якую насіў Мікалай II, дык можна было падумацъ, што ў беларускую пісьменніцкую грамадскасцъ зачасаўся Мікалай. 3 пісьма. ЗАЧЫЧЫКАЦЬ зак. Пачаць утвараць гукі, якія ўласцівы для сарокі. Сарока, зразумеўшы думкі лазовых кустоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зацйш, зацйшек, защшак
17 👁
 ◀  / 289  ▶