ЗАЎЧЭСНІ прым. Які наступіў, адбыўся раней, чым трэба; заўчасны. Паслухай добра: чуеш песні? Цяпер яны ўжо не заўчэсні, Ужо бо сонейка праменні Гатуюць шлюбныя адзенні I ткуць карону дараеую Вянчаць зямельку маладую... Новая зямля. ЗАЎЧЭСНЯ прысл. Заўчасна. Няма ў пісьме ні слоў звароту, Hi нават аўтара пісьма, Затое ж nicap узяў ноту, Што сіл працівіцца няма, Каб не дазнацца, што за песня I лад які яе ў пісьме, / чмыша пан ужо заўчэсня Ды ў нос пахрапвае i дзьме. Рыбакова хата. Заўчэсне прысл. 'загадзя, своечасова' (Уздз. МСММГ, 1977); 'загадзя, зараней, наперад' (Уздз. СЦБ); заўчэсьня прысл. 'заўчасна, раней часу' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. za wczesnie 'вельмі рана'. ЗАФУНДАВАЦЬ зак. Пачаставаць. [Вінцэнт да Capнецкага:] Калі мёду пан дастане I спірытусу з паўкварты Ды калі мне зафундуе, — Дзіва-цуд я спраўлю. Святы Ян. Карацей сказаць — Барбутовіч хацеў, каб дзядзька Марцін зафундаваў яму ўсё ж такі. Дзядзькаў сведка. Зафундаваць зак. пачаставаць' (Навагр., Смарг., Шчуч. СПЗБ); зафундзщь зак. пачаставаць' (Ашм. СПЗБ; Маладз. СЦБ); 'зрабіць пачастунак з выпіўкай' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. fundowac 'запрашаць каго-н. i плаціць за пачастунак; купляць каму-н. падарунак; ахвяроўваць што-н.' ЗАХАДЗІЦЦА зак. Захвалявацца. — Дзядзечка, усё скажу, што ведаю. Збілі з дарогі мяне, дурня. Даруйце мне! — захадзіўся дзяцюк i выдаў усе сакрэты банды. Адзін. Захадзщца зак. усхадзіцца' (Лоеў. Янкова); 'затурбавацца, забегаць, замітусіцца' (Чэрв. Шатэрнік); 'забуяніць, пачаць бурна, нястрымана паводзіць сябе' (Гл. Янкоўскі, 1970); захадзщца незак. хвалявацца' (Краснап. Бялькевіч). ЗАЦЕМКІ мн. Прыцемкі. [Панас:] — Заўтра ён [бацька\ прыйдзе ў зацемкі. Дрыгва. Зацемкі мн. змярканне' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'прыцемкі, час пасля змяркання' (Пух. СЦБ); зацемак м. прыцемак' (TC). 6 Зак
11 👁