ЗВАРОТ м. Кругаварот у чым-н., змена чаго-н. іншым. Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле душы паэта, То — смутны вобраз развітання, То — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны. Новая зямля.
ЗВАРОТАК м. Заклік, зварот да каго-н. Разам з гэтым пісьмом я пасылаю на імя Цімоха Сазонавіча свой зваротак да нашага народа. З пісьма.
Зваротка ж. 'моўны этыкет' (Паст. СПЗБ).
ЗВЕРЫНА ж., зб. Звяры. [Настаўнік:] — А я чуў, што тут яшчэ многа зверыны? [Сцяпан Рылка:] Ёсць, праўда, але хіба столькі, як даўней? На ростанях.
Зверына ж. 'звяр'ё' (Мёр. Нар. словатв., с. 155); 'звер' (Мёр. Нар. словатв., с. 162).
ЗВОДЫ мн. Памылковае, ілюзорнае ўяўленне; зман. Сымон імкне на агароды, А сам калоціцца, дрыжыць. І раптам бачыць — ці то зводы? — Выходзіць нехта з-за мяжы. Рыбакова хата.
Зводы мн. 'выдумкі, плёткі' (Навагр. З нар. сл., с. 58; Клім. МАСМ); 'плёткі' (Івац. ДСБ; Люб. Жыв. сл., с. 149; Капыл. З нар. сл., с. 101); зводны прым. 'ашукальны, падманлівы' (Воран. Сцяшковіч, 1983); зводзіць незак. 'ашукваць' (Чэрв. Шатэрнік); 'падводзіць, падманваць' (Навагр. СПЗБ).
ЗВОННАПЛЫЎНЫ прым. Які ўтварае меладычныя гукі, што далёка чуваць. Адратуе ён [Сымон] дзяўчыну, Мрок з душы адгоніць проч! Кінуў погляд ён нясмела У бок цёмнага акна, І натхненна зазвінела Звоннаплыўная струна. Сымон-музыка.
ЗВОННЫ прым. 1. Які мае адносіны да звона; звонавы. Ды маўчаў прастор бяздонны, — Навакола ўсё нямела, Бура ўзняцца там не смела, Бо мінута песень звонных Дабратою сэрцы грэла. Сымон-музыка. 2. Звонкі, зычны, гучны. Ротны зырыць міг кардонны, каб падаць той голас звонны. Ды спаліць, як з перуна. І гаркнуў настырна, Маладзецкі брава.. На шляхах волі.
ЗВЯЗІСТЫ прым. 1. Моцнага целаскладу (пра чалавека); дужы. Шчодра ўсё даў бог сіроце, — Маладзец быў малайцом. Чарнавокі, твар прыгожы, Стройны, звязісты, як
84 👁