ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны сторож дзед Піліп. На ростанях.
Зборня ж. 'сходка, натоўп (людзей)' (Салігор. Нар. словатв., с 109); 'зборышча' (ТС); 'зборышча з мэтай павесяліцца або для чаго іншага' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗБЫЦЦА зак. Пазбыцца, пазбавіцца. [Кулак:] А дзе маё прыстанне, Парогі-берагі? За што мне пакаранне? Не збыцца мне тугі? Калгаснае.
Збыцца зак. 'звесціся' (Пух. МСММГ, 1970); збыць зак. 'старацца пазбавіцца ад каго-н.' (Івян., Стаўб. СПЗБ); збуць зак. 'збыць' (ТС).
ЗБЭРСАЦЬ зак. Перамяшаць, зблытаць. Вобразн. Каму паскардзіцца? Каму? Хто зблутаў, збэрсаў яго ніці?.. І плакаў Ян над гэтым дзіцем!.. На шляхах волі.
Збэрсаць зак. 'зблытаць' (Гродз. Цыхун); 'зрабіць абы з рук, сапсаваць' (Слон. Нар. лекс., с. 52); 'скруціць, зматаць' (Брасл. СПЗБ); 'звязаць' (Уздз. СЦБ).
ЗВАДЛІВЫ прым. 1. Які ўводзіць у зман, падманлівы. Начная звадлівая ціша Наводзіць страхі талакой, І ім [уцекачам] здаецца — нехта піша Прысуд халоднаю рукой. Рыбакова хата. 2. Спакуслівы, заманлівы. І гэтая звадлівая думка — калі праедзе на машыне, то паступіць на рабфак — таксама жыве ў яго [Сцёпкі] галаве, карціць яму, спакою не дае. На прасторах жыцця. А думак звадлівыя роі Плывуць і кружацца над ёю [Насцяй]. На шляхах волі.
Звадлівы прым. 'пагрозлівы, здрадлівы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); звадлівы прым. 'сварлівы' (Маладз. СЦБ).
ЗВАДНЫ прым. Небяспечны, здрадлівы. І рушыў мітынг цвёрда ў ногу Ад гут і камскіх берагоў Пад шэлест чырвані сцягоў, І вецер мітынгу ў падмогу Шыбуе з ім у адну дарогу. Дарога ж звадна — будзь гатоў! На шляхах волі.
Звадны прым. 'пагрозлівы, здрадлівы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
ЗВАРГАНІЦЬ зак., зневаж. Скласці, выдаць. [Шкунда:] А гора-рэвалюцыянеры, Іх падбрэхічы, эсэры І меншавікі, Прыказ зварганілі такі: «Забараняюцца дэманстрацыі»! На шляхах волі.
Параўн. руск. сварганить 'згламэздаць, зляпаць'.
130 👁