Старонка 88
◀ / 289 ▶
сук. Каб убраць яго, нябожа, Эх, што быў бы за дзяцюк! Батрак. 2. Магутны, крэпкі (пра дрэва). Вось сашчапіліся два адвечныя асілкі: магутны, прысадзісты, гузаваты, звязісты дуб з таўшчэразным і высачэзным вязам. Стары лес. Звязісты прым. 'моцна зложаны' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗГІНЕННЕ н., ЗГІНОТА ж. Гібель, пагібель. Ішлі вы [хлопцы] на смерць, на згіненне, За люд наш, за вольнасць зямлі. Адплата. «Эге, брат, дрэнныя праяўкі: Прыйшла згінота на Міхася!» — Падумаў ён у нейкім страсе, І нават сэрца ў ім апала. Новая зямля. Згінота ж. 'пагібель, знішчэнне' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); згібель, згінота ж. 'пагібель' (Навагр., Паст., Шчуч. СПЗБ); згіменё н. 'пагібель' (Зэльв. Сцяшковіч, 1983); згина ж., згиненне н. 'пагібель' (Насовіч). ЗГОН м. 1. Перагон, сплаў па вадзе ў пэўнае месца бярвенняў, частак плыта. [Маці да малога сына:] Будзеш летам ты хадзіць На плыты, на згоны, З Коўны матцы прынясеш Хоць гарсэт чырвоны... Песня над калыскай. Зімою возяць [мікуцічане] калоды, вясною і летам ходзяць на сплаў — на згоны і на плыты. На ростанях. 2. Звяно плыта, плыт. Рэчкі ўсюды памялелі, Пераходзяць куры ўброд, І стаяць па дзве нядзелі Згоны, збіўшыся на мелі... За дождж. Згон м. 'адзін састаў плытоў' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); 'плыт' (Уздз. СЦБ); 'партыя, чарада плытоў' (Гродз. Цыхун); згонка ж. 'лаўка, адно звяно плыта' (Навагр. Нар. лекс., с. 153); згоншчык м. 'плытнік, сплаўшчык' (Беш. Нар. сл., с. 94). ЗГОРАЦЬ зак. Зрабіць што-н. з вялікімі цяжкасцямі, намаганнямі. — Цяпер мы, браце, — да Данілы Прамовіў слова і рыбак: — Дамок свой згораем сяк-так І возьмем Богута мы ў вілы! Рыбакова хата. Згораць зак. 'здабыць, збудаваць' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972). ЗГРАБАСТАЦЬ зак. Адабраць што-н. ад каго-н. А той падшывалец Пусціў у ход палец, Залезшы Міхасю ў кішэню. Прапалі надзейкі: Усё да капейкі Зграбастаў нягоднік у жменю. Рагатка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 289 ▶