ЗАЯСНЕЦЦА зак. Пачаць яснець, станавіцца ясным. Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба на ўсходзе, заяснелася і паружавела. На ростанях.
ЗБАНКРУТАВАЦЬ зак. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах; абанкруціцца. Збанкрутаваў урад Часовы. Утраціў свой аўтарытэт Сярод салдат іх камітэт. На шляхах волі.
Збанкруціцца зак. 'збанкрутавацца, страціць давер' (Хоц. Бялькевіч); збанкрутовацьца зак. 'страціць давер людзей' (Насовіч).
ЗБАРОЦЬ зак. Перамагчы, адолець. Як відаць, на гэты раз не збароць мне свае хваробы. З пісьма.
ЗБЕГ м. Уцякач, бягляк. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся: верхавы махнуў яму шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Дрыгва. — Зірні толькі, што за арол! — На збега дзед хітра ківае: — Ідзе — угінаецца дол, Пастава і та баявая. Адплата.
Параўн. польск. zbieg 'той, хто збег, бягляк'.
ЗБЛЁКНУЦЬ зак., перан. Страціць прывабнасць, свежасць. Яна [Ядвіся] была, — і там было жыццё, там жыла радасць, нейкая паўната гэтага маладога жыцця. А цяпер яе няма там, — і ўсё зблёкла, як бы замерла.. На ростанях.
Зблёклый прым. 'завялы, зблядзелы; палінялы' (Насовіч).
ЗБОЙСТВА н. Забойства. І нават на вайне ў гарачы момант збойства пад свістам куляў і громам гармат не так страшна, як страшны папярэднія перажыванні гэтага страхоцця. Цені мінулага.
ЗБОЙЦА м. Разбойнік. Язэп варушыцца ў бярлогу, Ўстае, пачухваецца, плача: Што-то за доля, за бядача! Ці ён распуснік? ці ён збойца? — Ну, кленч!.. хрысціся! ў імя ойца!.. Новая зямля.
Збойца м. 'завадатар боек, задзіра, забіяка' (Гродз. Цыхун); 'разбойнік; той, хто хоча біцца' (Насовіч); збоец м. 'забойца' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. польск. zbój, zbójca 'разбойнік'.
ЗБОРНАЯ, ЗБОРНЯ ж. Памяшканне пры валасным упраўленні, дзе адбываліся сходы грамады. А на «зборнай», як на кірмашы, гаманіў сход. Выбар старшыні. На
79 👁