Старонка 84
◀ / 289 ▶
першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы: — Чуеце, Чуеце! Дуб старэе! Як птушкі дуб ратавалі. ЗАШАЙ м.: У ЗАШАЙ. У карак. Далёка, дзянькі вы юнацкасці нашай, Не вернем іх, дружа, назад: Нямілая старасць таўчэ нас у зашай, А старасці хто, скажы, рад? Давай пагамонім, Якубе, з табою... Зашый м. 'патыліца' (Насовіч). ЗАШАЛАМІЦЬ зак. Ап'яніць, адурманіць. Выпітая бутэлька піва зашаламіла галаву. На ростанях. Зашоломанець зак. 'адурманіцца' (ТС); зашаламаніцца зак. 'выпусціць з-пад увагі, не разлічыць' (Стаўб. СЦБ). ЗАШАЛОХАЦЦА зак. Зварухнуцца, зашавяліцца. Чубок [валасоў] чуць-чуць зашалохаўся. Трагізм. Шолохацьца незак. 'хістацца, вагацца, шавяліцца' (Насовіч). ЗАШАМКАЦЬ зак. Пачаць утвараць гукі, падобныя да рэзкага шоргату. Потым зарыпелі вароты ў клуні і, трошкі счакаўшы, сярдзіта зашамкала сячкарня вострымі нажамі, перасякаючы салому на дробныя шматочкі. Адшчапенец. Шамкаць незак. 'ствараць ціхі, чуць чутны шум перасоўваннем дробных прадметаў' (Насовіч). ЗАШМУЛЯЦЦА зак. Зашмальцавацца, замусоліцца. Тарас Іванавіч сказаў з запалам: — І чалавек з часам аблупліваецца, і пашпарт мяняеш ты ў воласці, а то дзіва, што карты зашмуляюцца. На ростанях. Зашмулены прым. 'запэцканы, забруджаны' (Воран. Сцяшковіч, 1972). ЗАШЫТЫ дзеепрым. Пакрыты чым-н. — Лаві яго, гада! Куды ты? — Дзед Сёмка крычыць праразліва Ды ў лес, верасамі зашыты, Кулём, па-старэчы імкліва. Адплата. ЗАЯРЫЦЬ зак. Захапіць каго-н. у недазволеным месцы і прагнаць. Кур заярыў дзед ў ячмені, Нос уцёр ён свой кірпаты Ды йдзе к пану на дзядзінец, Нібы пана ён не бачыць. Панскі гонар. Якраз на тое ліха Зося заярыла з кухні сабак. Старыя падрызнікі. Заярыць незак. 'пагнаць' (Уздз. МСММГ, 1974); 'шпурнуць з лютай сілай' (Уздз. СЦБ).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 289 ▶