Старонка 83
◀ / 289 ▶
ЗАЦІШАК м. Ціхае, затуленае ад ветру месца. Белы пух атрэслі з шапак Хвойнікі, ляскі, А іх зацішкі, як запек, Туляць дол, пяскі. Чуваць вясна. Зацішак м. 'месца каля будынкаў ці ў лесе, куды не даходзіць вецер' (Докш. МСНДМ, с. 71); зацишек м. 'утульнае, спакойнае месца' (Насовіч); зациш ж. 'месца, закрытае ад шуму, ветру' (Насовіч). ЗАЦЯТА-МАЎКЛІВЫ прым. Насцярожана-маўклівы, затоена-маўклівы. Многа разоў бачыў ён [Лабановіч] гэтыя агні, і яны здаваліся яму нейкаю чароўнаю ўсмешкаю сярод зацята-маўклівай цемры і заўсёды былі прынадныя і любыя, як сімвалы вечнага жыцця. На ростанях. ЗАЦЯТА-НЕМЫ прым. Настойлівы, дзікі. Часцей, гучней равуць гарматы, Бой разгараецца зацяты, Дымяцца ўзгоркі і лагі, Дрыжаць, калоцяцца паземы, Агні выбухваюць, і дым Кладзецца покрывам рудым. Усцяжны гуд, зацята-немы Пужае ціш пяшчотнай дрэмы І ломіць грукатам густым. На шляхах волі. ЗАЧАПКА ж. Прычына, падстава; зачэпка. Невядомы крытык дае і яму зачапку паварушыць мазгамі, ці не можна скарыстаць гэта як сюжэт для камедыі, бо ў Амелькі да гэтага часу справа з сюжэтам яшчэ не вырашана. Драматург і лірычны паэт. Зачапка ж. 'прычына' (Кобр. Нар. лекс., с. 93), зачэпка ж. 'прычэпка, прыдзірка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); зачепка ж. 'прыдзірка' (Насовіч). ЗАЧАСАЦЦА зак. Пранікнуць, прабрацца куды-н., не маючы на гэта ніякіх падстаў. У садок зайшоў [Міхал] і пчол паслухаў, А ў сенях стаў сабаку перыць, Што ўночы кепска дом пільнуе, Што мала брэша, кепска чуе, Зайцоў не гоніць і не ловіць, А толькі знае і наровіць, Каб як у хату зачасацца. Новая зямля. На гэтым здымку фігуруеш і ты [Глебка]. Я паглядзеў на твае багатырскія вусы.. І ведаеш, што прыйшло мне ў галаву? Каб да тваіх вусоў дарабіць бараду, якую насіў Мікалай II, дык можна было падумаць, што ў беларускую пісьменніцкую грамадскасць зачасаўся Мікалай. З пісьма. ЗАЧЫЧЫКАЦЬ зак. Пачаць утвараць гукі, якія ўласцівы для сарокі. Сарока, зразумеўшы думкі лазовых кустоў,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶