віч, 1972); рана' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); зараней прысл. 'рана, раней' (Калінк., 3 нар. сл., c. 263); зарани прысл. 'раней часу' (Насовіч). ЗАРУБ м. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом; зарубка, засечка. Знайшлі бярэзіну, спынілісь. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякерка востра, кара крохка), Зрабіў заруб, латак прыправіў, A пад латак гаршчок паставіў. Новая зямля. Заруба «ж*., зарубіна ж. 'зарубка, засечка' (TC); зарубіна ж. 'засечка, зарэзка для адзнакі' (Чэрв. Шатэрнік). ЗАРУЧКА ж. 1. Рэкамендацыя. У яго [Сцёпкі\ яшчэ не ўсе дакументы сабраны. Яму трэба заручка камсамольскай ячэйкі. На прасторах жыцця. 2. Падтрымка. — Ды гэта так! — Міхал уздыхае: — Але заручкі ён [Галонскі] не мае: Яго паны не падтрымаюцъ, Бо на прымеце іншых маюцъ. Новая зямля. Папасці ў такую камеру звычайнаму смяротнаму было трудна. Для гэтага трэба было мець заручку за сценамі астрога, каб добра дагадзіць адміністрацыі турмы. Цені мінулага. ЗАРЫГАЦЕЦЬ зак. Зарыпець, заскрыгатаць. Лапата па лёдзе ураз загучала, Зарыгацела яна, запішчала Срэдзь чыстага лугу ў зімовай цішы. Дзяціныя годы. Заскрыпелі, застагналі таўшчэразныя гладкакамлёвыя хвоі, густа i жалабна зашумелі кашлатыя яліны, неміласэрна б 'ючыся лапамі; завылі асіны, ліпы, бярозы, клёны i вербы; загулі магутныя дубы, i громам грымелі іх чорныя жэралы; зарыгацелі сукаватыя вязы i грабы. Стары лес. ЗАСАБ прысл. Адзін за адным, падрад. У дзедавых думках цэлая злучнасць вобразаў прамільгне: луг, касавіца, касцы, копы сена, пракосы, пажаўцелыя нівы... I ўсё гэта выплыве засаб, як нейкі малюнак, напісаны рукою мастака. 3 боку ад жыцця. ЗАСЛОН м. Пераносная лаўка; услон. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам. На адным яго канцы стаяла ражка з цестам. Калядны вечар. Заслон (зуслон, зыслон) м. 'невялікая лаўка' (Пух. Шатэрнік). ЗАСЛОНЧЫК м. Памянш. да заслон. Маладая Сусліха падстаўляе інструктару заслончык. Туды, на Неман! ЗАСТАРОННЕ н. Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, мякіны; застаронак. У
Дадатковыя словы
заранй, зарўба, зарўбі, зарўбіна
16 👁