валокны, На пен, у запек зазірае I ночку з хаты выціскае. Там жа. Запек м. запечак' (Гродз. Цыхун; Слон. Сцяшковіч, 1972; Уздз. СЦБ); 'месца для спання за печкаю' (Бял. Бялькевіч); запік, запык и 'ляжанка за печчу' (Драг., Іван., Пін. ДСБ); запёчча н. запечак' (Лоеў. Янкова); запечак м. 'месца ў хаце за печчу' (Гл. Янкоўскі, 1960); запячак м. 'памост каля печы, палок' (Люб. Жыв. сл., с. 149). ЗАПЛЕЧНЫ прымперан. Які робіцца за спіной у каго-н., без ведама каго-н.; цёмны. Мы ведаем з газет, якія прамовы гаварылі ў Нюрнбергу фашысцкія майстры заплечных спраў. 3 прамовы. ЗАПУСКІ толькі мн., іран. Загавіны. «Гуляв Марыніч, запускі спраўляе — сам сабе думав Пракоп, — у калгас наважыўся запісацца». Адшчапенец. Запускі мн. 'апошні дзень перад пастом, калі ядуць скаромнае' (Уздз. СЦБ; Гл. Янкоўскі, 1960); 'апошні дзень перад постам' (Уздз. МСММГ, 1970; Чэрв. Шатэрнік); загавіны' (Бар., Воран., Гарад., Глыб. СПЗБ); запускы мн. 'час ад канца восені да каляд' (Іван. Жыв. нар. сл., с. 96); запусты мн. устар. 'апошняя нядзеля перад вялікім постам' (Малар. ДСБ); 'субота перад масленіцай' (Іўеў. МСММГ, 1970). ЗАПЫНАК м. Перашкода. У лесе нікога не было, i агонъ без запынку разгульваўся на волі. Цэлае возера агню абнімала лес да палавіны, разлівалася кругом i займала ўсё большую i большую лапіну. Лясны пажар. ЗАПЫНКА ж. Вымушаная затрымка ў чым-н. Смяюцца залацінцы. Але тут зноў запынка робіцца. Сусла Кандрат не рухаецца. Туды, на Нёман! Запынка ж. 'перашкода, затрымка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗАР АННЕ прысл. Заўчасна. Чую прычытанне, Чую плач я нечы, Скончыўся заранне Век твой, чалавеча. Пахаванне. Зарання прысл. рана' (Верхнядзв., Віл., Ганц., Зэльв., Лях., Свісл. СПЗБ); заране прысл. 'вельмі рана' (Пух., Стаўб. СЦБ; ТС); рана' (Пух. МСММГ, 1970); заранё прысл. 'ранавата, раней звычайнага часу' (Зэльв. Сцяшко
14 👁