Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗАНЮХАЦЬ зак. Удыхнуць у нос. Пазіраў ён [nicap] крыху прыжмурыўшыся, як бы ён толькі што занюхаў табакі i збіраўся чхнуць. На ростанях. ЗАНЯВОЛІЦЦА зак. Трапіць у залежнае становішча. Ходзяць хлопцы бандаю, Ды гадаюць надвае Цішка i Андрэй: Ажаніся — клопату Набярэшся многа ты, Нажывеш бяды. Хочацца i колеццо — Лёгка заняволіцца: Дзеўка [ Таццяна] — крапіва! Паслушная жонка. ЗАПАМАГЧЫ зак. Дапамагчы. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму.. Сымон-музыка. Запамагчы зак. дапамагчы' (Паст. СПЗБ); запамагаць незак. дапамагаць' (Насовіч). ЗАПАМОГА ж. Падтрымка, дапамога. [Сымон да Ганны:] — Ты мне будзеш запамогай, Сіл крыніцаю жывых. Сымон-музыка. Запамога ж. дапамога' (Смарг. СПЗБ; Чэрв. Шатэрнік); запоможенне н. дапамога' (Насовіч). Параўн. укр. запомога 'падтрымка ў чым-н., дапамоГа'. ЗАПАМЯТАЦЬ незак. Захоўваць у памяці; помніць. Ніхто не запамятуе, з якога часу стаяў тут адзінокі курган. Адзінокі курган. Запамятаць незак. помніць' (Чэрв. Шатэрнік); запамятаваць зак. запомніць' (Шчуч. СПЗБ). Параўн. польск. zapamiqtywać 'захоўваць у памяці'. ЗАПАЛЯВАЦЬ зак. Палюючы, забіць звера, птушку. Ох, дасцъ Ракоўскі залівання, Калі панам не пашанцуе I сам глушца не запалюе. Новая зямля. ЗАПАРОЖЖА н., перан. Тое, што знаходзіцца за парогам. Што цікавей падарожжа, Негаданых з 'яў быцця, Шуму лесу, спеву збожжа, Новых песет запарожжа, Спеву новага жыцця? Сымон-музыка. Запарожжа н. зб. 'людзі, якія прыйшлі паглядзець на вяселле' (Пін. ДСБ). ЗАПЕК м. Месца паміж сцяною i печчу; запечак. Толькі ж ты не страшна, бура, Тым, xmo ў цёплай хаце, Дзе ёсцъ запек i пячура Ды яшчэ палаці. Батрак. Затым у запек шлі [хлопцы] i спалі, Туды ж i Ясъку яны бралі, Ён у сярэдзіне лажыўся, Ляжаў маўчком, не варушыўся. Новая зямля. Мінула ночка. Дзень праз вокны Знішчае цёмныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 289  ▶