Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Насця ў замяшанне. Зірнула ў вочы, i ўсмешка — Такі дзявочы ўжо звычай — Змяняе смутак i адчай. У міг канчаецца замешка, Як у ігры — арол ці рэшка? На шляхах волі. Замёшка ж. перашкода' (Хоц. Бялькевіч); замёха ж. 'перашкода; шум, спрэчка' (Насовіч). Параўн. польск. zamieszki 'хваляванні, неспакой'. ЗАМІРЭННЕ н. Заключэнне міру; перамір'е. [Дзяжа:] Народ наш прагне замірэння. На шляхах волі. Замирённе н. 'мір, прымірэнне' (Насовіч); замірэньне н. пераміре' (Чэрв. Шатэрнік). ЗАМКНЁНА прысл., перан. Адасоблена, ізалявана. Адзінокі колас жыта Рос замшёна i забыта, Адарваны ад загона. Сымон-музыка. ЗАМУСЛЕНЫ прым. Запэцканы, замусолены, зашмальцаваны. Яхім развязаў скрутачак, загорнуты ў хустачку, анучачкі i паперку. Хустачка была замуслена, заплямлена. Царскія грошы. ЗАМУХРЫСТЫ прым. Неприглядны, просты. Тым не меней, нават i такі «лапсярдак» ca спушчаным далёка ўніз станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманmy, чым які-небудзь замухрысты пільчак вясковага настаўніка. На ростанях. ЗАМУХРЫШКА м. Пра худога, непрыгляднага, замучанага каня. Ходзіць Янка за сахою Пры дарозе ў полі, Koнік мернаю ступою Клыгае паволі, Ледзьве-ледзъве цягне сошку Замухрышка сівы. Як Янка забагацеў. ЗАМШАВЕЛЫ прым. Ускудлачаны, неахайны. — Miкіта? Пракопаў Мікіта?! — узбурыўся дзед Піліп з замшавелаю бародкаю. Адшчапенец. ЗАМЯРЭЖЫЦЬ зак. Пакрыць мярэжыстым узорам. Вобразн. Адзенуць новую адзежу Дубы, сталёвыя камлі, А хмаркі неба замярэжаць, Усплыўшы ціха з-за зямлі. Не тужы. Мярэжыць незак. 'вышываць мярэжкай' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. mereźkować 'вышываць мярэжкай'; укр. замережиты 'зрабіць мярэжку; пакрыць якую-н. паверхню лініямі, плямкамі, якія нагадваюць сеткаватую тканіну з узорамі'. ЗАНАДЗІЦЬ зак. Прывабіць падкормкай, прынадай. I з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць i кілзае.. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

замережйты, замйрённе
28 👁
 ◀  / 289  ▶