Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Яны на дол, а гэты «шэры» Стаіць / зорыцъ звысака. На шляхах волі. Можджёръ м. 'невялікая марціра' (Насовіч). Параўн. польск. moździerz мінамёт'. ЗАМАЗОХА м. i ж. Неахайна, брудна адзеты чалавек. [ Тарэся.] — Не палохай \Аўгеня\, не палохай} Шлюндра ты i замазоха! За дождж. ЗАМАТОВАНЫ прым. Якому аб'яўлены мат. Нагуляюцца [астрожнікі] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык i шахматная дошка, i фігуры, i заматованы каролъ доўга стаяцъ у вачах. На ростанях. ЗАМЕЖ прыназ. Замест. Замеж пасцелі яму [астрожніку\ кінулі мокрую салому. Песня птушкі. Заміж прыназ. замест' (Ваўк., Карэл., Лід., Уздз. СЦБ; Уздз. МСММГ, 1970); замісь прысл. знарок', быццам', 'для віду' (Лоеў. Янкова). ЗАМЕЛЬВАЦЬ незак. Заганяць рыбу ў сетку, топчучы нагой па дне рэчкі, ускаламучваючы ваду. Андрэй стаяў нерухома каля краю сеткі, пакуль дзядзька Марцін, трымаючыся за абруч з процілеглага боку, не заносіў як мага далей нагу i не «замельваў» ёю, паволі гонячы рыбу. На ростанях. ЗАМЕТКА ж. Асаблівая заўвага. / так дзед мяркуе i гэтак, Бародкай трасе: Няма за прышэлъцам заметак, Такі, як i ўсе. Адплата. Замёта, замётка ж., замёт м. 'прыкмета, заўвага' (Насовіч). ЗАМЕЦЬ ж., перан. Блытаніна, няяснасць, супярэчлівасць. Служыць не хоча яму [Барысу] памяць: Імгла наўсцяж i ў мыслях замець. На шляхах волі. ЗАМЕШКА ж. 1. Затрымка, замінка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. I адграбае снег заўзята. Ў гумно i ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку i на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Новая зямля. А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку, — На гэта хлопцы былі хваты, Аладкі кроілі ў квадраты (Хоць геаметрыі не зналі) I на відэльцы іх чаплялі, Як бы на тычкі тыя вешкі, Каб не адстацъ, не мець замешкі У часе дружнае яды. Там жа. 2. Разгубленасць, збянтэжанасць. Ад гэтых слоў, ад нечакання Прыходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўлены
17 👁
 ◀  / 289  ▶