Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
застаронні ляжала даволі ёмкая куча леташняй саломы, naгрызенай мышамі. На ростанях. Застарон м. застаронак' (Лоеў. Янкова); застаранка ж. застаронак' (Ашм. Сцяшковіч, 1983); застаронак м. 'прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа' (Бял., Мсцісл. Бялькевіч); 'месца ў гумне для складвання снапоў' (Гл. Янкоўскі, 1960); 'адгароджаная невысокай сцяной частка гумна, дзе складаецца збожжа' (Маладз. МСНДМ, c. 98); застаранак м. 'адгароджанае месца ў гумне для складвання збожжавых, мякіны' (Астр., Барыс., Бярэз., Віл., Кам., Паст. СПЗБ). ЗАСТУПА ж. 1. Пра таго, хто з'яўляецца абаронцам, заступнікам. Цётка Тарэса была для Юркі тою заступаю, за плячыма якой Юрка чуу грунт пад нагамі. Сірата Юрка. 2. Заступніцтва. Адно цяпер яго [Міхала] прагненне — Прад кімся пасці на калені, Прасіць заступы, абароны Ад гэтай страшнае праклёны. Новая зямля. Заступа ж. абарона' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗАСЦЕННЕ н. Месца, дзе праводзяцца допыты з катаваннямі арыштаваных; засценак. Па засценню — здзек, расправа Дэфензіўных катаў... Гонар, пан Пілсудскі, слава Панскім тваім пятам!.. Польскім катам. ЗАСЦЕНЬ ж., перан. Туман, цемра; заслона. Спадае з памяці заслона, / сходзіць засцень забыцця — Хвіліна цёмная жыцця, Праява жорсткага закона, ён [Шкунда] глядзіць вакол здзіўлёна, Пытае сам сябе: «Дзе я?» На шляхах волі. Засцень ж. 'месца у цені, дзе няма святла, ззаду за будынкамі' (Насовіч). ЗАСЦЕНЬВАЦЦА незак. Зацягвацца, засланяцца хмарамі. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў, а над далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга, прадвеснік адлігі. Дрыгва. Засцёньвацца незак. 'зацягвацца хмарамі' (Уздз. МСММГ, 1974); засценіцца зак. 'зацягнуцца хмарамі' (Лід. СПЗБ; Дзятл. Сцяшковіч, 1983). ЗАСЦЕНЬВАЦЬ незак. Зацягваць, засланяць чым-н. Моцна парыла, a потым Стаў павейваць вецярок Ды густы, падуў з заходу I засценьваў неба край. Сымон-музьгка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
16 👁
 ◀  / 289  ▶