ЗАНЮХАЦЬ зак. Удыхнуць у нос. Пазіраў ён [пісар] крыху прыжмурыўшыся, як бы ён толькі што занюхаў табакі і збіраўся чхнуць. На ростанях.
ЗАНЯВОЛІЦЦА зак. Трапіць у залежнае становішча. Ходзяць хлопцы бандаю, Ды гадаюць надвае Цішка і Андрэй: Ажаніся — клопату Набярэшся многа ты, Нажывеш бяды. Хочацца і колецца — Лёгка заняволіцца: Дзеўка [Таццяна] — крапіва! Паслушная жонка.
ЗАПАМАГЧЫ зак. Дапамагчы. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму.. Сымон-музыка.
Запамагчы́ зак. 'дапамагчы' (Паст. СПЗБ); запамагаць незак. 'дапамагаць' (Насовіч).
ЗАПАМОГА ж. Падтрымка, дапамога. [Сымон да Ганны:] — Ты мне будзеш запамогай, Сіл крыніцаю жывых. Сымон-музыка.
Запамо́га ж. 'дапамога' (Смарг. СПЗБ; Чэрв. Шатэрнік); запоможе́нне н. 'дапамога' (Насовіч). Параўн. укр. запомога 'падтрымка ў чым-н., дапамога'.
ЗАПАМЯТАЦЬ незак. Захоўваць у памяці; помніць. Ніхто не запамятуе, з якога часу стаяў тут адзінокі курган. Адзінокі курган.
Запа́мятаць незак. 'помніць' (Чэрв. Шатэрнік); запа́мятаваць зак. 'запомніць' (Шчуч. СПЗБ). Параўн. польск. zapamiętywać 'захоўваць у памяці'.
ЗАПАЛЯВАЦЬ зак. Палюючы, забіць звера, птушку. Ох, дасць Ракоўскі залівання, Калі панам не пашанцуе І сам глушца не запалюе. Новая зямля.
ЗАПАРОЖЖА н., перан. Тое, што знаходзіцца за парогам. Што цікавей падарожжа, Негаданых з'яў быцця, Шуму лесу, спеву збожжа, Новых песень запарожжа, Спеву новага жыцця? Сымон-музыка.
Запаро́жжа н. зб. 'людзі, якія прыйшлі паглядзець на вяселле' (Пін. ДСБ).
ЗАПЕК м. Месца паміж сцяною і печчу; запечак. Толькі ж ты не страшна, бура, Тым, хто ў цёплай хаце, Дзе ёсць запек і пячура Ды яшчэ палаці. Батрак. Затым у запек шлі [хлопцы] і спалі, Туды ж і Яську яны бралі, Ён у сярэдзіне лажыўся, Ляжаў маўчком, не варушыўся. Новая зямля. Мінула ночка. Дзень праз вокны Знішчае цёмныя
122 👁