Старонка 74
◀ / 289 ▶
Залаб прысл. 'за валасы' (Воран. Сцяшковіч, 1972); залап прысл. 'за чубы, за косы' (Слон. Жыв. сл., с. 154); залаб, залабкі прысл. 'за валасы каля лба (браць)' (Чэрв. Шатэрнік). ЗАЛАТАШЫЦЬ зак. Пачаць гаварыць вельмі хутка, залапатаць. — Брыда, хай брыда, а знойдзецца — не бяда, — весела залаташыў Нічыпар. Знайшлі. Латэшыць незак. 'лапатаць (языком)' (Карэл. Жыв. сл., с. 70). ЗАЛЕЗЦА н. Жалезная пласцінка, жалязяка. Яшчэ з вечара загатавалі яны [хлопцы] сабе лапці, кошыкі, замест ножыкаў залезцы — адразаць карэньчыкі баравікам. У грыбах. ЗАЛІВАКА м. Той, хто любіць ілгаць; ілгун. Сярод кароткатэрміновых зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці тры кашалі рознай хлусні.. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу — заліваць кулі, што значыць ілгаць. На ростанях. ЗАЛІВАННЕ н. Праборка, наганяй. Ох, дасць Ракоўскі залівання, Калі панам не пашанцуе І сам глушца не запалюе.. Новая зямля. Заливанне н. перан. 'строгае цялеснае пакаранне' (Насовіч). ЗАЛОЖНА прысл. Старанна, настойліва, упарта. Антось заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы. Новая зямля. Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю. Дрыгва. Заложна прысл. 'старанна, рупліва' (Воран., Гродз. Сцяшковіч, 1972). ЗАЛОЖНЫ прым. Бесперапынны, які працягваецца доўгі час. Вецер заложны шуміць, не сціхае, Жаласна свішча праз плот. Асенні дождж. Заложную, аднатонную песню, песню-згоду, песню-калыханку плюскоча вада ў стаўку каля млына. Туды, на Нёман! А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі. На ростанях. ЗАМАЖДЖЭРЫЦЬ зак. Пачаць страляць з мінамётаў. Ідуць, жартуюць афіцэры. Яны спаткалі юнака У штабе гэтага ж палка. І раптам вораг замажджэрыў!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶