Старонка 75
◀ / 289 ▶
Яны на дол, а гэты «шэры» Стаіць і зорыць звысака. На шляхах волі. Можджёръ м. 'невялікая марціра' (Насовіч). Параўн. польск. moździerz 'мінамёт'. ЗАМАЗОХА м. і ж. Неахайна, брудна адзеты чалавек. [Тарэся:] — Не палохай [Аўгеня], не палохай, Шлюндра ты і замазоха! За дождж. ЗАМАТОВАНЫ прым. Якому аб'яўлены мат. Нагуляюцца [астрожнікі] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры, і заматованы кароль доўга стаяць у вачах. На ростанях. ЗАМЕЖ прыназ. Замест. Замеж пасцелі яму [астрожніку] кінулі мокрую салому. Песня птушкі. Заміж прыназ. 'замест' (Ваўк., Карэл., Лід., Уздз. СЦБ; Уздз. МСММГ, 1970); замісь прысл. 'знарок', 'быццам', 'для віду' (Лоеў. Янкова). ЗАМЕЛЬВАЦЬ незак. Заганяць рыбу ў сетку, топчучы нагой па дне рэчкі, ускаламучваючы ваду. Андрэй стаяў нерухома каля краю сеткі, пакуль дзядзька Марцін, трымаючыся за абруч з процілеглага боку, не заносіў як мага далей нагу і не «замельваў» ёю, паволі гонячы рыбу. На ростанях. ЗАМЕТКА ж. Асаблівая заўвага. І так дзед мяркуе і гэтак, Бародкай трасе: Няма за прышэльцам заметак, Такі, як і ўсе. Адплата. Замёта, замётка ж., замёт м. 'прыкмета, заўвага' (Насовіч). ЗАМЕЦЬ ж., перан. Блытаніна, няяснасць, супярэчлівасць. Служыць не хоча яму [Барысу] памяць: Імгла наўсцяж і ў мыслях замець. На шляхах волі. ЗАМЕШКА ж. 1. Затрымка, замінка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. І адграбае снег заўзята. Ў гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Новая зямля. А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку, — На гэта хлопцы былі хваты, Аладкі кроілі ў квадраты (Хоць геаметрыі не зналі) І на відэльцы іх чаплялі, Як бы на тычкі тыя вешкі, Каб не адстаць, не мець замешкі У часе дружнае яды. Там жа. 2. Разгубленасць, збянтэжанасць. Ад гэтых слоў, ад нечакання Прыходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶