пляму на бацюшкавых падрызніках, Сцяпан не мог болей трываць. Старыя падрызнікі.
Закарваш м. 'манжэта' (Бяроз. ДСБ); закарвашы мн. 'маршчыны, складкі' (Стаўб. Жыв. сл., с. 107); 'манжэты' (Верхнядзв. Шаталава); закаўрашы мн. 'адвароты ў рукавах' (Пух. Шатэрнік); закаўраш м. 'манжэт' (ТС).
ЗАКАСАВАЦЬ зак., перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. У траве між чаратоў — Колькі розных матылёў, Бабак сініх і чырвоных: Іх сукеначкі ў фальбонах, Іх убор — іду ў заклад — Закасуе ўсіх дзяўчат. Рак-вусач.
Закасаваць зак., перан. 'дабіцца большага поспеху, чым хто-н., перагнаць, абагнаць каго-н.' (Гл. Янкоўскі, 1970); 'пераўзысці каго-н. у чым-н.' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. zakasować 'перасягнуць, перавысіць, зацьміць'.
ЗАКАТНЫ прым. Закацісты. Толькі смех, дружны і закатны, гаварыў, што там яшчэ не спяць. На начлезе. Адзін Антось ужо смяецца Сваім закатным дробным смехам, Аж галава з шырокім плехам І з сівым воласам трасецца. Новая зямля.
Закатны прым. 'зацяты' (Карэл. Жыв. сл., с. 71).
ЗАКЛЫГАЦЬ зак. З цяжкасцю ўзысці, падняцца куды-н. Покі паэт заклыгаў на самы апошні паверх па цёмных усходах — гэта не тое, што на крыллях фантазіі ляцець, — крытык ужо адмахаў адзін квартал і ўздыхнуў лягчэй. Трагізм.
Заклыгаць зак. 'закульгаць' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗАКОХКАЦЬ зак. Затрашчаць. Лядок закохкае, угнецца І вось-вось зломіцца, здаецца, Але нястрашны і знаёмы Для хлопца гэтыя надломы. Новая зямля.
ЗАКРАІНА ж. Самая аддаленая ад цэнтра частка горада; ускраіна. Стройныя, густыя, моцныя хвалі гукаў разліваліся ў ціхім паветры ціхіх закраінаў горада. Цені мінулага.
Параўн. руск. окраина 'ускраіна'.
ЗАКРУГЛІЦЦА зак. Споўніцца, завяршыцца. 3/ХІ мне закругліцца 68-мы год. З пісьма.
ЗАЛАБ прысл. За чуб. Так, Юзік пальцам поркаў страву І верашчакай мазаў лаву, Але тут сёстры сердавалі І залаб Юзіка цягалі. Новая зямля.
89 👁