ўсіх, I старыя не ўтрывалі, Як бы порт задрэнчыў іх. Сівы Тодар на заслоне Стаў плячыма вырабляць, Янка пляскае ў далоні, Ногі ж просяцца гуляць. Ігрышча. Задрэнчыць зак. 'парашыць, пажадаць' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); 'моцна захацець' (Чэрв. Шатэрнік); дрэнчыць незак. 'вельмі хацецца' (Чэрв. Шатэрнік); 'не даваць спакою' (Дзярж. Hap. сл., c. 30); непакоіць' (Мсцісл. Бялькевіч). ЗДЦУМЛЁНЫ прым. Задумлівы. Пятро i Захар падыходзілі сюды сур'ёзныя i задумлёныя. Дачакаўся. Стаіць Белавус задумлёны. Руіны, дзе вокам ні кіне. Адплата. ЗАЕСЦІСЯ зак. Засесці, завязнуць у чым-н. топкім, гразкім; загразнуць. Лапаць заеўся ў гразь, / нага вылузалася з яго. На начлезе. Заесьціся зак. 'уесціся, урэзацца, упіцца' (Чэрв. Шатэрнік). ЗАЙМЕЦЬ зак. 1. Задумаць, захацець. [Богут\] Няма да Польшчы ў хлопаў «хэнці», У іх інтэрас свой на jте, А ўжо калі што хлоп займе, Яго i пан бог не «асвенціць». Рыбакова хата. 2. Дабіцца, устанавіць. Займеў над ім [Цімохам] волю Жыгун, Ліпучай абвіў павуцінай. Адплата. 3. У выразе: займець злосць. Зазлаваць. [Рыбак:] — Я знесці крыўду не магу — Такую злосць займеў на воўка. Рыбакова хата. ЗАКАРВАШКІ, ЗАКАРВАШАЧКІ мн. 1. Закуткі, цёмныя куткі, шчыліны. Абабіт пабел усюды, А праз столь цячэ вада. У закарвашках звярок руды, Клоп i ўсякая брыда. Турэмная камера. Лакойчык быў сухі, цёплы, зусім просторны для аднаго чалавека. Але затое ж якіх толькі пячурак, ямак, закарвашачкаў не нарабіў тут Лапко! Адшчапенец. 2. перан. Звычайна ў спалучэнні са словамі душа, сэрца. Дзед Талаш напэўна i сам не адказаў бы сабе, кого яму болей страшна: нячыстай сілы, вера ў якую ўсё ж такі тлелася дзесь у закарвашках дзедавай душы, звера ці ліхога чалавека ў вобразе польскіх жалнераў. Дрыгва. Закарвашкі мн., закарвашына ж. 'закуткі, цёмныя вуглы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЗАКАРВАШЫНА ж. Складка ў адзенні; манжэта. I цяпер, стоячы на парозе / бананы, як Шлёма Цырлік сваімі бруднымі пальцамі калупае кожную закарвашыну, кожную
Дадатковыя словы
сурёзныя
19 👁