пляму на бацюшкавых падрызніках, Сцяпан не мог болей трываць. Старыя падрызнікі. Закарваш м. манжэта' (Бяроз.
ДСБ); закарвашы мн. 'маршчыны, складкі' (Стаўб. Жыв. сл., c. 107); манжэты' (Верхнядзв. Шаталава); закаўрашы мн. 'адвароты ў рукавах' (Пух. Шатэрнік); закаўраш м. манжэт' (TC).
ЗАКАСАВАЦЬ зак., перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. У траве між чаратоў — Колькі розных матылёў, Бабак сініх i чырвоных: Іх сукеначкі ў фалъбонах, Іх убор — іду ў заклад — Закасуе ўсіх дзяўчат. Рак-вусач. Закасаваць зак., перан. 'дабіцца большага поспеху, чым хто-н., перагнаць, абагнаць каго-н.' (Гл. Янкоўскі, 1970); 'пераўзысці каго-н. у чым-н.' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. zakasowac 'перасягнуць, перавысіць, зацьміць'.
ЗАКАТНЫ прым. Закацісты. Толькі смех, дружны i закатны, гаварыў, што там яшчэ не спяць. На начлезе. Адзін Антось ужо смяецца Сваім закатным дробным смехам, Аж галава з шырокім плехам I з сівым воласам трасецца. Новая зямля. Закатны прым. зацяты' (Карэл. Жыв. сл., c. 71).
ЗАКЛЫГАЦЬ зак. 3 цяжкасцю ўзысці, падняцца куды-н. Покі паэт заклыгаў на самы апошні наверх na цёмных усходах — гэта не moe, што на крыллях фантазіі ляцець, — крытык ужо адмахаў адзін квартал i ўздыхнуў лягчэй. Трагізм. Заклыгаць зак. закульгаць' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗАКОХКАЦЬ зак. Затрашчаць. Лядок закохкае, угнецца I вось-вось зломіцца, здаецца, Але нястрашны i знаёмы Для хлопца гэтыя надломы. Новая зямля.
ЗАКРАША ж. Самая аддаленая ад цэнтра частка горада; ускраіна. Стройныя, густыя, моцныя хвалі гукаў разліваліся ў ціхім паветры ціхіх закраінаў горада. Цені мінулага. Параўн. руск. окраина ускраіна'.
ЗАКРУГЛІЦЦА зак. Споўніцца, завяршыцца. 3/ХІ мне закругліцца 68-мы год. 3 пісьма.
ЗАЛАБ прысл. За чуб. Так, Юзік пальцам поркаў страву I верашчакай мазаў лаву, Але тут сёстры сердавалі I залаб Юзіка цягалі. Новая зямля
47 👁