Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Загіна ж. 'пагібель, мучэннё' (Насовіч). ЗАГНЕЗДАВАЦЦА зак. Укараніцца, замацавацца. Вобразн. I гнеўны агонь яго [слова], накіраваны супраць усёй шкоднай старызны, у першую чаргу павінен вынішчаць усякую спробу гэтай старызны загнездавацца ў нашым светлым i прасторным доме. За высокую ідэйнасць i мастацкую дасканаласць. ЗАГРАКАЦЬ зак. Пачаць выдаваць прарэзлівы, гартанны гук, закаркаць (пра крык вароны i інш. птушак). — Усе шчылінкі пазатыкаем, каб ніякая кропля вільгаці не npaсачылася, — загракалі сіваваронкі. Як птушкі дуб ратавалі. ЗАГУГУКАЦЬ зак. Загукаць, закрычаць. Ці загугукае страхліва Злы гэты дух — сава-начніца Ў кустах альховых над крыніцай, Гугукне так, што сэрца ные. Новая зямля. ЗАГУХКАЦЬ зак. Загрымець. I восъ дзесь далёка, нібы пад зямлёю, Глухія загухкалі громы. Адплата. ЗАДАКАЦЬ зак. Сказаць некалькі разоў запар «да, да». [Дзед Мікіта:] Задакаў, чуй, дурань-браце! Ды гэта ён, Шышла-дакала! Вайна вайне. ЗАДЗЁР м. Задор, запал. Вобразн. Тут можна было б сказаць, як бушаваў на дварэ вецер, як на вокны з чыста маладняцкім задзёрам пёрся мароз.. Пракурор. Задзёрысты прым. задорны' (Чэрв. Шатэрнік); задзёра, задзіра м. i. ж. 'завадатар боек, забіяка' (Валож., Лаг. СЦБ); задзёр м.\ пайсці на задзёр задрацца' (Стаўб. СЦБ); задзёра аг. задзіра' (Насовіч). ЗАДКОМ прысл. Задам. «Памдзей» задком, задком у дзверы Паўзе-адходзіць ад навалы.. Новая зямля. ЗАДНІК м. Плытагон, які стаіць у канцы плыта. — Закідай шырыгу! — Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Не cni ў шапку! Жыва! A заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае. Плытнікі. Заднік м. 'плытагон, які стаіць у хвасце плыта' (Стаўб. СЦБ); 'плытагон, які стаіць у канцы плыта' (Віл. СПЗБ); 'плытагон, месца якога было пры заднім рулі' (Іўеў. Hap. лекс., c. 150); заднік м. 'плытагон, які стаіць на канцы плыта i адпіхае яго ад берага' (Навагр. Нар. лекс., с. 153). ЗАДРЭНЧЫЦЬ зак. Падбіць, падштурхнуць каго-н. на што-н. Ды як грымнулі, загралі — Скура шорхнула ва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 289  ▶