Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЗАВУШША н. За вушамі. — Конь — на дзіва! А бяжыцъ — перуном смаліць! Вецер na завушшу свішна! — натхнёна гаворыцъ Амяльян. На «святой зямлі». ЗАГАВЕЦЬ зак. Спыніцца. Вясна котылася, a яе i не было: то холад, то суш. Як прайшоў адзін дождж, дык так на гэтым i загавеў... На схіле дзён. ЗАГАГОКАЦЬ зак. Заржаць. Чуцъ толькі паказаўся ён [Сцяпан] на парозе, як каровы зараз жа прыветна замыкалі, а коні вясёла загагокалі. Старыя падрызнікі. ЗАГАРАК, ЗЭГАРЭК м. Гадзіннік. А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзет, што ўсё роўна як паніч: порткі драпавые навыпуск, пільчак харошы, шапка з шырокім верхам, возъме ў рукі парасон ды шчэ як пачэп'щь загарак! Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Ціха ў лесніковай хаце. Толькі чутно было, як спалі дзеці; дзесь у запечку ціханька чычыкаў шашалъ, як зэгарэк, схаваны ў кішэні. Зімні вечар. Загарак м. гадзіннік' (Астр., Ашм., Воран., Зэльв., Лаг., Паст., Стаўб. СПЗБ; Лях. ДСБ; Шчуч. Сцяшковіч, 1972); зэгяр м. 'насценны гадзіннік' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. zegar гадзіннік', zegarek 'малы гадзіннік'. ЗАГАРГАТАЦЬ зак. Загагатаць. У канцы сяла загаргаталі гусі i качкі. Летняя раніца ў вёсцы. Загаргатаць зак. загагатаць' (Смарг. СПЗБ). Параўн. літ. gargeti гагатаць'. ЗАГАСІЦЬ зак. 3 размаху моцна ўдарыцца аб што-н. Ды перабраў тут дзядзька меру: На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся, На брук зляцеў ён з mpamyapy, Перакруціўся разоў пару I так у брук бядак загасіў, Траха манеркі не расквасіў. Новая зямля. ЗАГІЗАВАЦЬ зак. Прыйсці ва ўзбуджаны стан; пачаць хутка танцаваць. Ды, сказаць, было i трудна Лад, такой тут [у карчме] захавацъ: Як пачнуцъ музыкі грацъ, загізуе i марудны. Ігрышча. Загізаваць зак., перан., экспр. 'пачаць бегаць' (Паст. СПЗБ). Параўн. літ. gizŭoti гарачыцца'. ЗАГІНА ж. Мучэнне, пагібель. «Там пакута, там — загіна. Ніколі шчаслівы смех не асветліць у астрозе твараў нявольнікаў», — казала думка. Цені мінулага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пачэпщь
26 👁
 ◀  / 289  ▶