Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Канву ж для іх дае само жыццё. — Завыавата гаворыш, мой браце. Не выпіўшы чаркі доброй настойкі, нічога не разбярэш. Сказаўшы так, Балоціч падаўся да свайго даволі прыгожага i нават утулънага буфеціка. На ростанях. Параўн. польск. zawile 'блытана, няясна, незразумела'. ЗАШЛАВАТАСЦЬ ж. Слоўная мудрагелістасць, напышлівасць. У гэтай завілаватасці слоў i слоўнага штукарства яны [маладыя паэты] забывалі пра змест, забывалі пра тое, што робіць паэзію здабыткам масавага читана. Стварыць сапраўднае сацыялістычнае мастацтва. ЗАВІЛАВАТЫ прим. 1. Які прымае звілісты напрамак. Падзеі ідуць не па простай лініі. Лінія мяняецца, робіцца завілаватай, кривою. 3 пісьма. 2. Вычварны. Шмат хто з жыхароў камеры пачынаў дзень завілаватаю лаянкаю. На ростанях. Завілы прим, завілісты' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). ЗАВИДЬ зак. Хутка пайшоўшы, знікнуць з поля зроку. Яна [жанчына] закрыла галаву шарфам, борздзенъка шмыгнула ў кусты i знікла з вачэй. Гэтак жа шпарка завіў i кавалер, падаўшыся ў другі бок. На ростанях. ЗАВОША, ЗАВОШКА ж. Завадзь, затока ў рэчцы. — Восъ давай, брат, патрасём гэту завоінку, — сказаў Марцін. Завоінай называлася паласа стаячай вади при беразе. Звычайна яна зарастала розным зеллем, лотаццю, макрыцай, сітняком. На ростанях. Завоіна ж была амаль уся наперадзе. Рыбакі яшчэ больш асцярожна пасоўваліся ўздоўж берагу. Там жа. Завоіна ж. затока' (Дзярж., Чэрв. СПЗБ); завонь ж. затока' (Мядз. Нар. сл., с. 60); завоня ж. сажалка' (Гродз. Сцяшковіч, 1983). ЗАВУАЛЯВАНЫ прим. Няясны, скрыты, прыхаваны. Невысокі хударлявы чалавек, сейбіт буры i змагання, упэўнен у г этим, бо перад яго вачыма раскрыта праўда жыцця / яго завуаляваныя спружыны. Дрыгва. ЗАВУГОЛЛЕ н. Месца, дзе сутыкаюцца дзве сцяны ў памяшканні; вугал. Тым часам маці тарапліва Закон дзядоў сваіх спаўняе: Кладзе кусочак хлеба з соллю Пад красны кут у завуголле, Апошні раз глядзщъ на хату, Дзе многа дробязі на страту Пайшло ў час гэты перабору. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 289  ▶