ЗАВАДЫЯШЧЫЦА ж. Жан. да завадыяка. Крыўдней за ўсё было тое, што i гэта мерапрыемства не памагло, а аўтарытэт цёткі Тарэсі, завадыяшчыцы ўсёй справы, зусім упаў. На ростанях. ЗАВАЛА м. i ж. Лянівы чалавек; лежабок, гультай. — Ну i народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? Не гаспадар быу, а завала! — Антось стаіць, ьитось разважае I хмурна поле аглядае.. Новая зямля. Завала м., ж. гультай' (Навагр., 3 нар. сл., с. 57; Навагр. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік); завалей м. лежань' (ТС). ЗАВАЛАЦЬ зак. Паклікаць каго-н. — А дзе хлоп, што ладна грае? Гэй, музыку завалацъ! — Падгуляўшы князь гукае: Ўраз хлапака мне падацъ!.. Сымон-музыка. Завалаць зак. запрасіць' (Астр. Сцяшковіч, 1983); 'паклікаць, зазваць' (Віл., Лід. СПЗБ); выклікаць' (Віл. СЦБ); прымусіць' (Лоеў. Янкова). Параўн. польск. zawołać паклікаць'. ЗАВАЛІЦЬ зак. Засеяць, заняць чым-н. якую-н. прастору. Вось ён [поп] ранняю вясною, Навазіўшы туды гною, Заваліў аўсом аблог Па балота ад дарог. Як поп зрабіўся авіятарам. Завалщь зак. 'закласці, запоўніць' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); зарасці' (Віл. СЦБ). ЗАВАЛЬ ж. Ламачча. I спакой i лагода навокал, Нібы моліцца сонцу зямля, Не ўзлятае над доламі сокал, Не варушыцца ў завалі тля. Ціша i бура. Завалье я, мноства' (TC). ЗАВАРОТКА ж. Паваротка. Вярсты праз дзве лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю, агінаючы яе прыгожымі завароткамі. На ростанях. Заварот м. 'паварот ад дарогі' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'дуга, адлегласць павароту' (Пух. СЦБ). ЗАВІВЫ мн. Змены, павароты, перамены. Жыццё ж так казачна-імкліва, Паспецъ за ім так цяжка мне, Каб на шырокім палатне Нарысаваць яго завівы.. На шляхах волі. ЗАВІЛАВАТА прысл. Складана, маладаступна для ўспрыняцця. — Паміж праўдаю i выдумкаю, падобнаю да праўды, трудна, мой дружа, правесці мяжу, — заўважыу Лабановіч
14 👁